Сімо́н Э́дэр (ням.: Simon Eder; 23 лютага 1983, Зальфельдэн, Зальцбург) — аўстрыйскі біятланіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у эстафеце, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2009 года ў эстафеце. Пачаў займацца біятлонам у 1995 годзе, член нацыянальнай каманды з 1998 года. Пераможца чэмпіянату свету 2002 года сярод юніёраў у індывідуальнай гонцы, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2004 года сярод юніёраў у эстафеце. Лепшы вынік на этапах Кубка свету — 1-е месца (масстарт, сезон 2008/2009, этап Ханты-Мансійск; гонка пераследвання, сезон 2013/2014, этап Халменколен). Ляўшун. Сын знакамітага аўстрыйскага біятланіста — Альфрэда Эдэра, цяперашняга галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па біятлоне.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Эдэр.
Зноскі