Сімфанічны аркестр БДТ-1

Сімфанічны аркестр Беларускага першага дзяржаўнага тэатра — сімфанічны аркестр, які існаваў у 19201928 гадах у Мінску пры БДТ-1.

Аркестр узначальвалі дырыжоры В. Хаэнт, А. Ягораў, В. Субашэеў, М. Купер. У складзе аркестра каля 24 музыкантаў: І. Фідлон (канцэртмайстар), С. Жыў (пам. канцэртмайстра), М. Саламонаў, Л. Маркевіч (усе скрыпка), З. Гінзбург і А. Бародкін (2-я скрыпка), М. Гітліц і М. Голанд (альт), С. Фішкоў (віяланчэль), Я. Цымбал (кантрабас), Я. Саламонаў (флейта), Г. Эльтэрман і М. Бусловіч (кларнет), Б. Паграбняк (габой), Б. Яўзераў (фагот), Я. Сцягенны і А. Буры (валторна), М. Фідлон (труба), Я. Штэйман (трамбон), У. Докун (ударныя), Я. Жыў і А. Ягораў (фартэпіяна), Я. Жыдовіч (цымбалы) і інш.

Аркестр удзельнічаў у пастаноўках тэатра, у т. л. балетных «Фея лялек» І. Баера, «Зачараваны лес» Р. Дрыга (абедзве 1922), «Капелія» Л. Дэліба (1923) і оперных «Русалка» А. Даргамыжскага (1927) і інш. Штотыднёва ладзіў адкрытыя канцэрты сімфанічнай музыкі. У канцэртным рэпертуары творы рускай і заходне-еўрапейскай класікі, у т. л. амаль усе сімфоніі Л. Бетховена. На базе аркестра створаны сімфанічны аркестр Белрадыёцэнтра.

ЛітаратураПравіць

  • В. У. Мазанік. Сімфанічны аркестр Беларускага дзяржаўнага тэатра першага // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • Некрашэвіч А. Беларускі першы дзяржаўны тэатр, 1920—1930. Мн., 1930;
  • Алексютович Л. К. Балетмейстер Константин Алексютович. Мн., 1984.