Сімяон I
Сімяон I Вялікі (864 ці 865-27 мая 927) — князь Балгарыі з 893 года, з 918 года — цар. Трэці сын князя Барыса I, бацька Пятра I. Прыйшоў да ўлады пасля таго, як Барыс I зрынуў свайго сына Уладзіміра, які ўзначаліў паганскую рэакцыю. З імем цара Сімяона звязаны Залаты век балгарскай дзяржавы. Яго ваенныя кампаніі супраць Візантыйскай імперыі, венграў і сербаў, давялі балгарскую дзяржаву да тэрытарыяльнага апагею, параўнальнага толькі з эпохай Крум. Балгарыя ператварылася ў самую магутную дзяржаву на Балканах і ва ўсёй Усходняй Еўропе. У яго часы Балгарыя распасціралася ад Будапешта, паўночных схілаў Карпат і Дняпра на поўначы да Адрыятычнага мора на захадзе, Эгейскага мора на поўдні і Чорнага мора на ўсходзе. Эпоха Сімяона I характарызавалася беспрэцэдэнтным культурным уздымам, названым пасля залатым векм балгарскай цывілізацыі.
Сімяон I Вялікі Симеон I Велики | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 893 | ||
Папярэднік | Уладзімір Расатэ | |
Пераемнік | Пётр I | |
Дзейнасць | суверэн | |
Нараджэнне | 864 | |
Смерць | 27 мая 927 ці 927 | |
Дынастыя | Дынастыя Крума[d] | |
Бацька | Барыс I | |
Маці | Марыя[d] | |
Жонка | Марыя Сурсувул[d] | |
Дзеці | Іван[d], Пётр I[d], Боян Маг[d] і Міхаіл Балгарскі[d] | |
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).