Сінайска-Палесцінская кампанія

Сіна́йска-Палесці́нская кампа́нія (англ.: Sinai and Palestine Campaign, ням.: Palästinafront, турэцк.: Sina ve Filistin Cephesi; 28 студзеня 191530 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні на Сінайскім паўвостраве, у Палесціне і Сірыі, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны паміж войскамі Антанты (Вялікабрытанія, яе дамініёны і французскія падраздзяленні) з аднаго боку і Цэнтральных дзяржаў (Асманская імперыя пры падтрымцы Германіі) — з другога.

Сінайска-Палесцінская кампанія
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Асманскія артылерысты і гармата 10.5 cm Feldhaubitze 98/09
Асманскія артылерысты і гармата 10.5 cm Feldhaubitze 98/09
Дата 28 студзеня 191530 кастрычніка 1918
Месца Сінайскі паўвостраў, Левант, Палесціна, Сірыя
Вынік Перамога Антанты
Мудраскае перамір’е
Змены Падзел Асманскай імперыі
Праціўнікі
Сцяг Вялікабрытаніі Брытанская імперыя  Асманская імперыя пры падтрымцы[заўв. 1]:
 Германская імперыя
 Аўстра-Венгрыя
Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Джон Максвел
Сцяг Вялікабрытаніі Арчыбальд Мюрэй
Сцяг Вялікабрытаніі Эдмунд Аленбі
Чцяг Асманскай імперыі Джэмаль-паша
Чцяг Асманскай імперыі Мехмет Джэмаль-паша
Чцяг Асманскай імперыі Ісмаіл Джэват-паша
Чцяг Асманскай імперыі Мустафа Кемаль-паша
Чцяг Асманскай імперыі Мустафа Феўзі-паша
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Фрыдрых Крэс фон Крэсенштэйн
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Ота Ліман фон Сандэрс
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Эрых фон Фалькенгайн
Сілы бакоў
Каля 150 000 чалавек (студзень 1915)[3]
467 500 чалавек (верасень 1918)[4][5]
Каля 57 000 чалавек (верасень 1917)[6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля ўступлення Асманскай імперыі ў Першую сусветную вайну, асманскае кіраўніцтва прыняло рашэнне захапіць Суэцкі канал. У 1915 годзе разгарнулася барацьба за Суэц, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адбіць спробы турэцкай арміі захапіць канал. У 1916 годзе і ў пачатку 1917 года працягвалася сінайская кампанія, у ходзе якой брытанскім войскам удалося адцясніць асманскую армію ў Палесціну. У студзені 1917 года ў час бою ля Рафы пачалася палесцінская кампанія[7]. У канцы 1917 года ў баях ля Газы і Беэр-Шэвы брытанцам удалося прарваць асманскі фронт і захапіць Іерусалім.

У верасні 1918 года, пасля зацішша, брытанскія войскі пачалі наступленне, якое завяршылася разгромам турэцкай арміі і захопам Палесціны, а таксама практычна ўсёй тэрыторыі Сірыі войскамі Брытанскай імперыі і атрадамі арабскіх паўстанцаў. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудраскага перамір’я.

Пасля вайны Палесціна стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.

Вынікі і наступствы правіць

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны тэрыторыя Леванта перайшла пад кантроль краін Антанты (Брытанская імперыя і Францыя). Тэрыторыя сучасных Лівана і Сірыі патрапілі пад кантроль Францыі, а Палесціна і Іарданія былі занятыя брытанскімі войскамі. Яшчэ ў 1917 годзе міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Артурам Бэльфарам быў напісаны ліст лорду Уолтару Ротшыльду, прадстаўніку брытанскай яўрэйскай абшчыны[заўв. 2]. У гэтым лісце Бэльфар выказваў імкненне да садзейнічанню «стварэння яўрэйскай нацыянальнага ачага ў Палесціне»[9][10]. Тэкст дэкларацыі Бэльфара не ўтрымоўваў згадкі Іерусаліма і межаў Палесціны. Гэтая нявызначанасць стала ў далейшым крыніцай розначытанняў у трактоўках дэкларацыі[11]. 24 красавіка 1920 года на канферэнцыі ў Сан-Рэма «Дэкларацыя Бэльфара» была зацверджана саюзнікамі як аснова пасляваеннага ўрэгулявання ў Палесціне. На падставе рашэнняў канферэнцыі ў Сан-Рэма Ліга Нацый уручыла ў 1922 годзе Вялікабрытаніі мандат на Палесціну, тлумачачы гэта неабходнасцю «ўстанаўлення ў краіне палітычных, адміністрацыйных і эканамічных умоў для бяспечнага стварэння яўрэйскага нацыянальнага дома» [12]

Страты правіць

Падрабязней гл. таксама: Страты ў Першай сусветнай вайне

Страты асманскай арміі ў ходзе баявых дзеянняў на Сінайскім паўвостраве і ў Палесціне невядомыя. Па дадзеных савецкага дэмографа Барыса Урланіса на Сінайска-палесцінскім фронце брытанскія войскі страцілі каля 7 000 чалавек загінуўшымі і каля 2 000 чалавек прапалі без вестак[13]. Па дадзеных камандавання ўзброеных сіл Аўстраліі аўстралійскія падраздзяленні падчас Сінайска-палесцінскай кампаніі страцілі 4 851 ваеннаслужачых загінулымі (з іх 416 афіцэраў і 4 435 салдат)[14].

Заўвагі правіць

  1. На сінайска-палесцінскім фронце знаходзіліся нешматлікія нямецкія падраздзяленні, нямецкія самалёты і ўзбраенне германскай вытворчасці. Камандаванне войскамі Цэнтральных дзяржаў нароўні з асманскімі генераламі і афіцэрамі здзяйснялі нямецкія ваенныя саветнікі. Акрамя гэтага ў склад тэхнічна-артылерыйскага атрада, які ўдзельнічаў у наступленні на Суэцкі канал у 1916 годзе ўваходзілі і аўстра-венгерскія падраздзяленні і гарматы[1][2].
  2. Падчас Першай сусветнай вайны ў шэрагах брытанскай арміі ваяваў Яўрэйскі легіён, які быў сфарміраваны з яўрэяў-добраахвотнікаў. Падраздзяленні якія складаліся з яўрэяў Палесціны і іншых правінцый Асманскай імперыі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША і Канады ваявалі ў тым ліку і на Сінайска-палесцінскім фронце[8].

Зноскі

  1. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 232.
  2. Dale, C.. German Forces in the Ottoman Empire 1914–1918 (англ.). Germancolonialuniforms.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 14 июня 2011.
  3. Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. — P. 71. (англ.)
  4. Cemal Kemal. The Last Battle of the Ottoman State on the Palestine Front. — Modern Turkish History. — Ankara University, 2010. — P. 59. (англ.)
  5. Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. — P. 154. (англ.)
  6. Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001. — P. 101. (англ.)
  7. «World War I in Palestine» (англ.)(недаступная спасылка). ww1-israel.org. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 3 марта 2013.(англ.) . ww1-israel.org. Архівавана Архівавана 8 мая 2021. з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 3 марта 2013.
  8. «Еврейский легион» (руск.)(недаступная спасылка). Электронная еврейская энциклопедия. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2017. Праверана 4 марта 2013.
  9. Давид Мендельсон.. «Британский Мандат» (руск.)(недаступная спасылка). Еврейское агентство. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2012. Праверана 4 марта 2013.
  10. Balfour Declaration 1917 (англ.)(недаступная спасылка). The Avalon Project at Yale Law School. Yale University (2 лістапада 1917). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 7 ліпеня 2008.
  11. Авива Халамиш. Иерусалим в период Британского мандата. — Тель-Авив: Открытый университет Израиля, 1998. — Т. 10. — С. 142. — (Иерусалим в веках).
  12. League of Nations:The Mandate for Palestine, July 24, 1922 (англ.). Modern History Sourcebook. Fordham University (24 ліпеня 1922). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 5 ліпеня 2008.
  13. Борис Урланис. Войны и народонаселение Европы. — Москва: Издательство социально-экономической литературы, 2002. — P. 155. — 565 p.
  14. WWI Sinai, Palestine and Syria (англ.)(недаступная спасылка). Army.gov.au. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013.

Літаратура правіць

* На рускай мове:

  • История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
  • Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
  • И. Г. Дроговоз. «Турецкий марш. Турция в огне сражений». — Минск: «Харвест», 2007. — ISBN 978-985-16-2075-9.
  • E. Ф. Лудшувейт. Турция в годы первой мировой войны 1914—1918 гг.. — Военно-политический очерк. — Москва, 1966.
  • А. Готовцев. Важнейшие операции на ближневосточном театре в 1914-1918 гг. — Москва, 1941.

* На англійскай мове:

  • Bou, Jean. A History of Australia's Mounted Arm. — Australian Army History. — Port Melbourne: Cambridge University Press, 2009—2010. — ISBN 978-0-521-19708-3.
  • Bowman-Manifold, M. G. E. An Outline of the Egyptian and Palestine Campaigns, 1914 to 1918. — (2nd ed.). — Catham: The Institute of Royal Engineers, W. & J. Mackay & Co. Ltd, 1923.
  • Bruce, Anthony. The Last Crusade: The Palestine Campaign in the First World War. — London: John Murray, 2002. — ISBN 978-0-7195-5432-2.
  • Carver, Michael, Field Marshal Lord. The National Army Museum Book of The Turkish Front 1914–1918: The Campaigns at Gallipoli, in Mesopotamia and in Palestine. — London: Pan Macmillan, 2003. — ISBN 978-0-283-07347-2.
  • Cemal Kemal. The Last Battle of the Ottoman State on the Palestine Front. — Modern Turkish History. — Ankara University, 2010.
  • F. M. Cutlack. The Australian Flying Corps in the Western and Eastern Theatres of War, 1914–1918 Архівавана 9 кастрычніка 2012.. — Official History of Australia in the War of 1914–1918. — Canberra: Australian War Memorial, 1941. — Т. 3.
  • Erickson, Edward J. Ordered to Die A History of the Ottoman Army in the First World War: Forward by General Hüseyiln Kivrikoglu. — Contributions in Military Studies. — Westport Connecticut: Greenwood Press, 2001.
  • Erickson, Edward J. Ottoman Army Effectiveness in World War I: A Comparative Study. — John Gooch and Brian Holden Reid. ed. No. 26 of Cass Series: Military History and Policy. Milton Park, Abingdon. — Oxon: Routledge, 2007. — ISBN 978-0-203-96456-9.
  • Falls, Cyril; G. MacMunn. Military Operations Egypt & Palestine from the outbreak of war with Germany to June 1917. — Official History of the Great War Based on Official Documents by Direction of the Historical Section of the Committee of Imperial Defence. — London: HM Stationary Office, 1930. — Т. 1.
  • Hill, A. J. Chauvel of the Light Horse: A Biography of General Sir Harry Chauvel, GCMG, KCB. — Melbourne: Melbourne University Press, 1978.
  • Keogh, E. G.; Joan Graham. Suez to Aleppo. — Melbourne: Directorate of Military Training by Wilkie & Co, 1955.
  • Powles, C. Guy; A. Wilkie. The New Zealanders in Sinai and Palestine. — Official History New Zealand's Effort in the Great War. — Auckland: Whitcombe & Tombs Ltd, 1922. — Т. 3.
  • Wavell, Field Marshal Earl. The Palestine Campaigns. — A Short History of the British Army 4th edition (3rd 13th printing ed.). — London: Constable & Co, 1968.
  • Woodward, David R. Hell in the Holy Land World War I in the Middle East. — Lexington: The University Press of Kentucky, 2006. — ISBN 978-0-8131-2383-7.

* На нямецкай мове:

  • Liman von Sanders, Otto. Fünf Jahre Türkei — Berlin: Scherl, 1919.

Спасылкі правіць