Сінантропныя арганізмы

(Пасля перасылкі з Сінантропныя віды)

Сінантропныя арганізмы, сінантропы, сінантропныя віды (ад інш.-грэч. σύν — разам і ἄνθρωπος — чалавек) — жывёлы (не прыручаныя), расліны і мікраарганізмы, лад жыцця якіх звязаны з чалавекам і яго жыллём, напрыклад, прусакі, пакаёвыя мухі, дамавыя мышы, пасцельныя блашчыцы.

Дамавая мыш — аблігатны сінантроп
Гнёзды ластавак пад карнізам будынка

Унутраныя і вонкавыя паразіты чалавека, напрыклад, гельмінты, кляшчы, блохі, камары, мухі могуць быць поўнымі сінантропнымі арганізмамі (калі жывуць у жыллі чалавека) ці частковымі (вандроўныя сабакі) сінантропнымі арганізмамі (калі жывуць па-за жыллём чалавека, але ў населеным пункце).

Адны сінантропныя арганізмы — многія бесхрыбетныя і пазваночныя — знаходзяць у дамах не толькі прытулак і спрыяльны мікраклімат, але і ежу. Іншыя, напрыклад, ластаўкі і стрыжы, карыстаюцца пабудовамі толькі як прытулкамі.

Некаторыя расліны з’яўляюцца сталымі спадарожнікамі чалавека. Яны пасяляюцца на пасаджаных чалавекам палях, альбо паблізу чалавечага жылля. Сюды адносяцца, напрыклад, крапіва, дурнап'ян (Datura), блёкат (Hyoscyamus niger), лопух (Lappa) і іншыя. Сінантропная расліннасць палёў заключае ў сабе іншыя віды, такія, як, напрыклад, розныя лябёды (Chenopodium), васілёк (Centaurea cyanus), куколь (Agrostemma grithago), ясноткавыя (Stachys, Galeopsis) і іншыя.

Сінантропныя арганізмы можна падзяліць на дзве групы:

  • Аблігатныя ці абавязковыя, якія моцна залежаць ад чалавека і за яго межамі паселішчаў не жывуць. Яны перамяшчаліся разам з людзьмі ў час асваення новых зямель і, такім чынам, сур’ёзна пашырылі арэал, асабліва гэтаму спрыяла развіццё марскога, наземнага і паветранага транспарту. Да аблігатных арганізмаў адносяць дамавую мыш, шэрых і чорных варон, шызых галубоў, дамавых вераб’ёў, блашчыц, фараонавых мурашак, рудых і чорных тараканаў.
  • Факультатыўныя ці магчымыя (напрыклад, звычайная палёўка, некаторыя дробныя драпежнікі, птушкі), якія слабей залежаць ад чалавека, імкнуцца пазбягаць населеных пунктаў, жывуць на пасевах і пасадках.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць