Сіндбад (фільм, 1971)

«Сіндба́д» (венг.: Szindbád) — венгерскі фільм 1971 года, пастаўлены рэжысёрам Золтанам Хусарыкам па апавяданнях пісьменніка Дзьюла Крудзі[en]. Галоўную ролю ў карціне выканаў Золтан Лаціновіч[4].

СіндбадM:
венг.: Szindbád
Жанр драматычны фільм[2]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 90 хв.
Краіна
Мова венгерская мова
Год 25 лістапада 1971[1]
IMDb ID 0067815

Прэм’ера фільма адбылася 25 лістапада 1971 года ў Венгрыі. У жніўні 1972 года карціна брала ўдзел у 33-м Венецыянскім кінафестывалі. У 2000 годзе фільм быў уключаны ў «Будапештскі тузін[en]» найлепшых фільмаў венгерскага кінематографа[en].

Сюжэт правіць

Позняй восенню па тужлівай венгерскай правінцыі коціцца брычка з прыстойна апранутым, але мёртвым спадаром (Золтан Лаціновіч). Конь звыкла трымае шлях ад адной дамы сэрца да іншай, але хаваць мужчыну, які, судзячы па ўсім, пражыў вельмі насычанае жыццё, ні адна з іх не спяшаецца[5].

Акцёрскі склад правіць

   Золтан Лаціновіч   –   Сіндбад
   Маргіт Дайка[en]   –   Маймунка
   Ева Руткаі[en]   –   Ленке
   Анна Надзь[hu]   –   Фружына
   Эрыка Сегедзі[hu]   –   Фларэнціна
   Бела Танаі[hu]   –   Фані
   Марыя Мед’ешы[hu]   –   Паўла
   Эва Пап[hu]   –   дзяўчына з прыгожымі вачыма
   Анна Мустэ[hu]   –   кветачніца
   Ілона Дорыян[hu]   –  
   Магда Штыф   –  

Вытворчасць правіць

Першапачаткова на ролю Сіндбада быў выбраны італьянскі акцёр Віторыа дэ Сіка. Але пасля таго, як прадзюсары адмовілі яго сыну ў магчымасці напісаць саўндтрэк да карціны, Дэ Сіка адхіліў прапанову, і роля была перададзена вядомаму венгерскаму акцёру Золтану Лаціновічу[6].

Выхад правіць

Прэм’ера карціны адбылася 25 лістапада 1971 года ў Венгрыі[7]. У жніўні 1972 года фільм браў удзел у Венецыянскім кінафестывалі, у асноўнай праграме «Венецыя 33»[8]. 25 кастрычніка 1974 адбылася прэм’ера фільма ў Нью-Ёрку[9].

У 2011 годзе фільм быў алічбаваны і выдадзены на DVD[10].

Ніжэй прыведзены спіс прэм’ер фільма паводле краін у храналагічным парадку[7]:

Дата Краіна Удакладненне
25.11.1971   Венгрыя
жнівень 1972   Італія Венецыянскі кінафестываль
17.11.1972   ГДР
30.06.1973   Швецыя прэм’ера на тэлебачанні
25.10.1974   ЗША Нью-Ёрк
08.11.1974   Фінляндыя
1977   Партугалія
красавік 1980   ЗША Кінафестываль у Кліўлендзе[en]
13.11.2021   Эстонія Талінскі кінафестываль «Цёмныя ночы»[en]
29.04.2023   Польшча Цешынскі кінафестываль «Кіно на мяжы»[pl]

Крытыка правіць

Крытыкі аднадушна ўхвалілі фільм за прыгажосць вобразаў і аператарскую працу. Так, Нора Сэйр[en] з «The New York Times» адзначыла, што «атмасфера гэтага фільма можа здацца банальнай — але гэта не так з-за незвычайных (і вельмі прыгожых) вобразаў, якія льюцца з экрана»[9]. Па меркаванні кінакрытыка Дэніса Шварца[d] фільм «уяўляе сабой дзівосную арыгінальную працу з вобразамі, якой у значнай ступені спрыяе цудоўная аператарская праца Шандара Шары[en], і напоўнены выдатнымі гістарычнымі кадрамі ў сельскай мясцовасці, маляўнічымі касцюмамі і парадам жаночай прыгажосці»[11]. Аглядальнік з «The Village Voice[en]» заявіў, што «найбольшае задавальненне тут — пачуццёвае, з захапляльнымі ўрэзкамі флоры, фаўны і пацёртых фотаздымкаў, што стварае ўражанне сюррэалістычнага папярэдніцтва такіх творцаў, як Тэрэнс Малік і Вернер Херцаг»[12].

У 2000 годзе фільм быў уключаны ў «Будапештскі тузін[en]» найлепшых фільмаў венгерскага кінематографа[en][13].

Узнагароды правіць

Фільм быў узнагароджаны прэміяй Джозефа фон Штэрнберга на Міжнародным кінафестывалі Мангейм — Гейдэльберг[en][14].

Крыніцы правіць

  1. а б в г д выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. а б http://www.imdb.com/title/tt0067815/ Праверана 11 красавіка 2016.
  3. http://stopklatka.pl/film/sindbad Праверана 11 красавіка 2016.
  4. Szindbád (1971) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 12 сакавіка 2022.
  5. Василий Степанов[ru]. Отзыв о фильме «Синдбад» (руск.). Сайт «Афиша[ru]» (9 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2022. Праверана 24 сакавіка 2022.
  6. Parky at the Pictures (DVD 14/7/2011) (англ.). Сайт «Oxford Mail» (14 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 24 студзеня 2024.
  7. а б Szindbád — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 12 сакавіка 2022.
  8. Venezia: questi i film della XXXIII Mostra (італ.)(недаступная спасылка). Сайт газеты «l'Unità[en]». Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 20 снежня 2016.
  9. а б Nora Sayre. Film: A Rueful 'Sindbad':Hungarian Import Is at Screening Room(англ.) // The New York Times. — 1974-10-25.
  10. Szindbád, Second Run DVD (UK), July 2011. (Region 0).
  11. Dennis Schwartz[d]. Sinbad (англ.). Сайт Дэніса Шварца[d] (5 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2023. Праверана 24 сакавіка 2022.
  12. Michael Nordine. Look Back on the Life of a Loutish Lover in the Formerly Lost Hungarian Great ‘Szindbád’ (англ.). Сайт «The Village Voice[en]» (8 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2023. Праверана 22 верасня 2023.
  13. "Új Budapesti Tizenkettő". Filmvilág. XLIII (3): 2. March 2000.
  14. Szindbád — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 12 сакавіка 2022.

Спасылкі правіць