Сіндза Абэ
Сіндза Абэ (нар. 21 верасня 1954, Нагата, Японія) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 90-ы прэм’ер-міністр Японіі ў 2006—2007 гадах, 96-ы прэм’ер-міністр Японіі з 26 снежня 2012 года, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.
БіяграфіяПравіць
Абэ — самы малады прэм’ер Японіі за ўсю гісторыю і першы японскі прэм’ер, які нарадзіўся пасля Другой сусветнай вайны. Ён паходзіць з вядомай у палітычным свеце сям’і. Яго дзед па матчынай лініі — Набусукэ Кісі, былы прэм’ер-міністр краіны. Яго бацька — Сінтара Абэ ў мінулым займаў пасаду міністра замежных спраў Японіі. У 1977 годзе Сіндза Абэ скончыў аддзяленне паліталогіі юрыдычнага факультэта універсітэта Сэйкэй. У гэтым жа годзе пачаў вывучаць англійскую мову, пасля чаго паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі (ЗША). У 1979 годзе вярнуўся ў Японію, атрымаўшы працу ў сталеліцейнай кампаніі «Кобэ Стыл» і прапрацаваў там тры гады.
Палітычная кар’ераПравіць
У 1982 годзе пачаў палітычную кар’еру, стаўшы сакратаром міністра замежных спраў (свайго бацькі, Сінтара Абэ). Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. З 1993 года Абэ — дэпутат японскага парламента. З 2000 года Абэ працуе ва ўрадах Моры і Каідзумі. З 2003 па 2004 гады ён быў генеральным сакратаром Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. 20 верасня 2006 г. змяніў Дзюн’іціра Каідзумі на пасадзе старшыні партыі, а 26 верасня зацверджаны парламентам на пасадзе прэм’ер-міністра.
Зноскі
- ↑ Abe Shinzo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Shinzō Abe // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Šinzó Abe // ČSFD — 2001.
- ↑ 1334日、在任歴代3位 — 毎日新聞, 2016.
- ↑ 安倍政権は国民の支持がカギ—平沢勝栄氏インタビュー — JanJan, 2006. Праверана 26 верасня 2007.
СпасылкіПравіць
Сіндза Абэ ў Вікіцытатніку | |
Сіндза Абэ ў Вікікрыніцах | |
Сіндза Абэ на Вікісховішчы |