Сіндром хранічнай стомленасці

Сіндром хранічнай стомленасці (СХС, сіндром стамляльнасці пасля перанесенай віруснай хваробы, сіндром поствіруснай астэніі, імуннай дысфункцыі, дабраякасны міялгічны энцэфаламіэліт[3]) — хвароба, характарызуецца працяглай стомленасцю, якая застаецца нават пасля працяглага адпачынку.

Сіндром хранічнай стомленасці
МКХ-10 G93.393.3
МКБ-10-КМ G93.3 і R53.82
МКХ-9 780.71780.71
МКБ-9-КМ 780.71[1][2] і 780.79[2]
DiseasesDB 1645
MedlinePlus 001244
eMedicine med/3392 
MeSH D015673

Узнікненне сіндрому хранічнай стомленасці звязана з развіццём неўрозу цэнтральных рэгуляторных цэнтраў вегетатыўнай нервовай сістэмы, абумоўленым прыгнётам дзейнасці зоны, якая адказвае за тармазныя працэсы.

Правакацыйныя фактары: незбалансаваная эмацыйна-інтэлектуальная нагрузка на шкоду фізічнай дзейнасці. У групе рызыкі знаходзяцца жыхары буйных гарадоў, прадпрымальнікі, людзі з павышанай адказнасцю пры выкананні працоўнай дзейнасці (медыцынскія работнікі, авіядыспетчэры, аператары чыгуначнага транспарту). Схіляльныя фактары: кепскае санітарна-экалагічнае становішча, хранічныя захворванні, у тым ліку і вірусныя інфекцыі. Асноўная сімптаматыка захворвання ў перыяды абвастрэння: узнікненне апатыі, дэпрэсіі, беспадстаўныя прыступы гневу, агрэсіі з частковай амнезіяй і інш.

Заўвагі правіць

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Bell E.J., McCarthey R.A., Riding M.H. // J. R. Soc. Med. 1988; 81: 329-31