Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Сінчанскі сельсавет)

Ду́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Дубраўка.

Дубраўскі сельсавет
Дубраўка
Дубраўка
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дубраўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 809
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сінчанскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Сінча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці.

5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк)[1]. 23 снежня 1965 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вомельна. 15 чэрвеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі сельсавет. У 1976 годзе скасавана вёска Востраў (злілася з вёскай Вомельна)[2]. 22 жніўня 1983 года скасаваны пасёлак Палёк[3]. 23 ліпеня 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дубраўка, сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі[4]. 27 студзеня 1986 года ў склад сельсавета з Блужскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Новы Уборак, Пушча і Спічнік)[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2024 чалавекі[6], з іх 92,6 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1809 чалавек[8].

Населеныя пункты

правіць
  • 1 студзеня 1947 года — 9

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 жніўня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 27 (1761).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).
  5. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 студзеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.