Сіньша

возера на мяжы Беларусі (Расонскі раён Вицебскай вобласці) і Расіі (Невельскі раён Пскоўскай вобласці)

Сі́ньша — возера на мяжы Віцебскай вобласці (Расонскі раён) Беларусі з Пскоўскай вобласцю Расіі ў басейне ракі Дрыса, за 37 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Забор'е, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Сіньша.

Сіньша
Восень у заказніку Сіньша
Восень у заказніку Сіньша
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 145,6 м
Даўжыня 4 км
Шырыня 1,44 км
Плошча 2,53 км²
Аб’ём 0,0081 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,9 км
Найбольшая глыбіня 7,1 м
Сярэдняя глыбіня 3,2 м
Гідралогія
Салёнасць 0,18—0,185 ‰
Празрыстасць 1,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 1782 км²
Упадаюць Дрыса
Выцякаюць Дрыса
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сіньша (Беларусь)
Сіньша
Сіньша
Сіньша (Віцебская вобласць)
Сіньша
Сіньша
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні 2,53 км². Даўжыня возера 4 км, найбольшая шырыня 1,44 км, даўжыня берагавой лініі 9,9 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя 3,2 м. Аб'ём вады 8,07 млн. м³. Плошча вадазбору 1782 км².

Вадазбор у межах Беларусі дробна- і сярэднеўзгорысты, складзены з суглінкаў, пяскоў і супескаў. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўночны ўсход. Двума астравамі (агульная плошча 0,17 км²) і паўвостравам катлавіна падзелена на 2 плёсы, злучаныя вузкімі пралівамі. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на паўночным усходзе 5—8 м), умерана стромкія, параслі лесам. У паўночнай і ўсходняй частках тэраса вышынёй 1,2 м. Берагавая лінія звілістая. Ёсць мноства невялікіх заліваў. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Пойма шырынёй 10—20 м, пад хмызняком. Зона мелкаводдзя вузкая вакол астравоў і ўздоўж паўночна-заходняга берага. У астатніх месцах мелкаводдзе пашыраецца да 50 м. Дно да глыбіні 2,5—3 м выслана пяском, ніжэй ілам і сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Зарастае да глыбіні 3,5 м, асабліва паўночная частка (пераважна рдзестамі). Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 20—30 м, пашырана да глыбіні 2,2 м. У заходніх залівах паўночна-ўсходняга плёса возера расце вадзяны арэх плывучы (від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі).
Возера злучана пратокамі з азёрамі Валоба (на паўночным захадзе) і Данское (на поўдні).

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, лінь, судак, жэрах, гусцяра, мянтуз і іншыя віды рыб.

Маляўнічасць і зручнае палажэнне робяць возера прыдатным для воднага турызму і адпачынку.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць