Сін, або Суэн (акад.: 𒂗𒍪), таксама Нана (шум. 𒀭𒋀𒆠) — бог Месяца ў шумера-акадскай міфалогіі.

Сін
Ахвярапрынашэнне Сіну. Ур, сярэдзіна 3 тысячагоддзя да н. э.
Ахвярапрынашэнне Сіну. Ур, сярэдзіна 3 тысячагоддзя да н. э.
Бог месяцу
Міфалогія Месапатамія
Пол мужчынскі пол
Бацька Энліль
Маці Нінліль
Жонка Нінгал
Дзеці Шамаш, Інана
У іншых культурах Нана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міфалогія правіць

Сін з'яўляецца адным з найбольш старажытных з вядомых багоў Месапатаміі. Яго імя сустракаецца ўжо ў першых вядомых шумерскіх пісьмовых тэкстах як Шэш-на. Лічыўся першым сынам вялікіх багоў Энліля і Нінліль, першым прынёс ахвярапрынашэнне свайму бацьку ў Ніпуры. Падчас кіравання трэцяй дынастыі Ура ператварыўся ў галоўнага бога месапатамскага пантэона з эпітэтам Энзу («мудры»). Яму былі прысвечаны 15 гімнаў валадара Шульгі.

Шумеры і акадцы лічылі, што Сін заступаецца за жывёлагадоўцаў, дае ўрадлівасць і палёгку пры нараджэнні дзяцей і менструальных цыклах, прадбачыць будучыню. У Вавілонскі перыяд Сін ператварыўся ў папулярнае бажаство, што спрыяла варожбам. Яго разам з Шамашам узгадвалі падчас суда, калі праводзіліся дазнанне ці расследаванне, заклікалі ў сведкі падчас клятваў.

Атрыбуты правіць

Антрапаморфныя выявы Сіна з'явіліся толькі ў перыяд трэцяй дынастыі Ура і сустракаліся даволі рэдка. Найчасцей ён паўставаў у выглядзе месяца. Яго атрыбутам лічыліся бычыныя рогі, часам — лодка, на якой ён рухаўся па небу.

Лічба, што азначала Сіна, — 30.

Шанаванне правіць

Галоўным цэнтрам шанавання Сіна з'яўляўся Ур, дзе ў перыяд трэцяй дынастыі ў яго гонар быў ўзведзены зікурат. Аднак ужо ў перыяд Акадскай імперыі шанаванне Сіна з'яўлялася агульнадзяржаўнай справай. Старэйшая дачка акадскага валадара звычайна станавілася першай жрыцай урскага храма Сіна. Хаця Ур заставаўся галоўным цэнтрам шанавання і ў Вавілонскі перыяд, храм Сіна ў самім Вавілоне карыстаўся значнай павагай і быў месцам пілігрымак вернікаў з розных кутоў Месапатаміі. Імя Сіна шырока ўжывалася для надання асабістых імён вавіланян. У 1 тысячагоддзі да н. э. яшчэ адзін важны культавы цэнтр Сіна ўзнік у Харане. За межамі Месапатаміі выявы Сіна знаходзяць на сценах пабудоў у Мары.

Шанаванне Сіна на поўначы Месапатаміі і ў Сірыі працягвалася прыкладна да III ст. н. э.

Спасылкі правіць