Сіпа (рака)
Сі́па[1] — рака ў Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).
Сіпа | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 26 км |
Басейн | 147 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Грабава |
• Каардынаты | 53°11′24,10″ пн. ш. 24°54′25,60″ у. д.HGЯO |
Вусце | Шчара |
• Месцазнаходжанне | на паўночны захад ад вёскі Пясчанка |
• Каардынаты | 53°24′02″ пн. ш. 24°54′44,60″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Шчара → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Зэльвенскі раён, Мастоўскі раён |
![]() ![]() |
Назва
правіцьНазва Сіпа мае балцка-яцвяжскае паходжанне.
Літоўскі гідранімічны аналаг — назва ракі *Šipė[2]. Заходнябалцкім мовам (прускай і яцвяжскай) уласцівы пераход š, ž > s, z.
На гэтай падставе да яцвяжскіх таксама залучаюцца назвы Свіцязь, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), бо ва ўсходнябалцкім літоўскім афармленні яны мелі б выгляд Švit-, Želv-, Žiet-. Апошнія два, апроч таго, у непасрэднай блізіні да Сіпы.
Той жа яцвяжскі гідранімічны корань Sip- у назве ракі *Сіпура (> Сіпурка) на паўднёвым ускрайку Белавежскай пушчы.
У гэтым жа рэгіёне ў гідранімічную спадчыну яцвягаў, апроч гэтых трох гідронімаў, таксама ўлучаюць назвы рэк Ясельда, Грыўда, Саколда, Голда, Нёўда, Сёгда, у якіх другі складнік паходзіць ад яцвяжскага *udā «вада; рака».
Такога самага бяссуфікснага ўтварэння, што і Сіпа, на левабярэжжы Нёмана таксама рачныя назвы Була, Скупа, Шчыба (< *Skiba), Шчара (< *Skara), таксама з назваў Грыўда і Бусяж паўстаюць *Грыва і *Буса. Усе яны імаверна таксама з’яўляюцца яцвяжскай назоўнай спадчынай.
Гідраграфія
правіцьДаўжыня ракі 26 км. Плошча вадазбору 147 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Грабава Зэльвенскага раёна, цячэ праз возера Азяранскае, упадае ў Шчару на паўночны захад ад вёскі Пясчанка Мастоўскага раёна. Рэчышча на працягу 9 км каналізаванае: ад вёскі Букштава да вёскі Малыя Азёркі (3 км) і ад пункта за 1,4 км ніжэй возера Азяранскае да вёскі Баяры (6 км). Пойма да возера амаль на ўсім працягу забалочаная.
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 331.
Літаратура
правіць- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Сіпа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Ліст карты N-35-86. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
- Ліст карты N-35-98. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1985 год. (руск.)