Сыродскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Сіродскі сельсавет)

Сыро́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Сырод.

Сыродскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Сырод
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 074
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Калінкавіцкі сельсавет у складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка (з 3 ліпеня 1925 г. горад) Калінкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гулевіцкага сельсавета[1]. 28 чэрвеня 1973 года перайменаваны ў Сіродскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Сірод[2]. 20 лютага 1975 года ў склад Гарбавіцкага сельсавета перададзена вёска Рудня Гарбавіцкая, у склад Дудзіцкага сельсавета — вёска Сітня[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Прудоцкага сельсавета перададзена вёска Пеніца[4]. 28 снежня 2005 года перайменаваны ў Сыродскі сельсавет, а цэнтр сельсавета — у Сырод[5].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1074 чалавекі[6], з іх 95,1 % — беларусы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
  4. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 25 красавіка 2019.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.