Адкрыць галоўнае меню

Сірыя (гістарычны рэгіён)

(Пасля перасылкі з Сірыя, гістарычны рэгіён)

Сірыя — гістарычны рэгіён, які ў старазапаветныя часы ахопліваў значную тэрыторыю і выходзіў за межы сучаснай Сірыі. Ужо ў 1-ай пал. 2 тыс. да н.э. на яе тэрыторыі існавала шмат раннякласавых гарадоў-дзяржаў, якія размяшчаліся на гандлёвых шляхах з Месапатаміі ў Егіпет і былі аб'ектамі ўвагі знешніх заваёўнікаў: Старажытнага Егіпта, Ізраільска-Іудзейскага царства, Асірыі, Вавілоніі, дзяржавы Аляксандра Македонскага, Старажытнага Рыма. У 7 ст. н.э. яна была заваявана арабамі, а ў 1516 стала часткай Асманскай імперыі.

Гл. таксамаПравіць