Сірэны (біялогія)

(Пасля перасылкі з Сірэны, біялогія)

Сірэ́ны[1] (Sirenia) — атрад млекакормячых, якія жывуць у вадзе.

Сірэны (біялогія)

Самка дзюгоня з дзіцыянём
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sirenia Illiger


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180676
NCBI  9774
EOL  8708
FW  86537

Апісанне правіць

Даўжыня цела 2,5—5,8 м (у вымерлай марской каровы дасягала 10 м). Маса да 650 кг, марской каровы да 4 т. Цела масіўнае, верацёнападобнае. Шыя кароткая і тоўстая, рухомая. Хваставы плаўнік гарызантальны. Пярэднія канечнасці ў выглядзе ластаў, рухомых у плечавым і локцевым суставах.

 
Амерыканскі ламанцін (Trichechus manatus)

Разам з кітападобнымі і ластаногімі сірэны — трэці вялікі таксон сысуноў, якія жывуць у вадзе. У адрозненне ад цюленяў яны, аднак, не могуць перасоўвацца па сушы з-за сваіх слабых канечнасцяў. З кітамі іх таксама нельга параўнаць, бо яны звычайна жывуць у прыбярэжным мелкаводдзі ці нават у прэснай вадзе.

Пашырэнне правіць

Вядомы з эацэну. Прарадзімаю сірэн мяркуема з’яўляецца Афрыка, а іх бліжэйшымі сваякамі — хобатныя і даманы. Пашыраны ў прыбярэжных водах мораў і ў буйных рэках трапічнай часткі Сусветнага акіяна.

Усе віды занесены ў Чырвоную кнігу МСАП[1].

Асаблівасці біялогіі правіць

Актыўныя пераважна ўначы. Раслінаедныя.

Трымаюцца не­вялікімі група­мі. Аддаюць перавагу мел­каводным прыбярэжным раёнам, лагу­нам і вусцям рэк з прэснай і саланаватай вадой.

Нараджаюць 1 (радзей 2) дзіцяня.

Класіфікацыя правіць

Адрозніваюцца 2 сямействы:

Зноскі

Літаратура правіць