Сістэма абазначэння аб’ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу
Сістэма абазначэння аб'ектаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (СААТА, SOATO) — класіфікатар, які з'яўляецца складовай часткай Адзінай сістэмы класіфікацыі і кадзіраванні тэхніка-эканамічнай інфармацыі, які выкарыстоўваецца ў аўтаматызаваных сістэмах кіравання. Код класіфікацыйных прыкмет аб'екта, які дазваляе вызначыць яго месцазнаходжанне.
Аб'екты класіфікацыі
правіцьАб'ектамі класіфікацыі ў СААТА з'яўляюцца:
- рэспублікі;
- аўтаномныя рэспублікі;
- краі;
- вобласці;
- аўтаномныя вобласці;
- нацыянальныя акругі;
- раёны;
- гарады;
- унутрыгарадскія раёны;
- пасёлкі гарадскога тыпу;
- сельсаветы.
У СААТА выкарыстоўваецца метад паслядоўнага кадавання. Максімальная даўжыня кода складаецца з 10 разрадаў — код складаецца з 10 лічбавых значэнняў.
- Першы і другі разрады (лічбы) прызначаны для кадавання рэспублік;
- Трэці і чацвёрты — для кадавання аб'ектаў рэспубліканскага падначалення (краі, вобласці, аўтаномныя вобласці, раёны, гарады, аўтаномныя рэспублікі)
- Пяты, шосты і сёмы разрады ўжываюцца для кадавання аўтаномных абласцей і акруг, раёнаў, у тым ліку ўнутрыгарадскіх, гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу, сельсаветаў
- Восьмы, дзявяты і дзясяты разрады кадуюць раёны, гарады, пасёлкі гарадскога тыпу, сельсаветы.
Гл. таксама
правіць