Адкрыць галоўнае меню

Сіхатэ-Алінскі біясферны запаведнік размешчаны ў Прыморскім краі Расіі на ўсходніх і заходніх схілах Сіхатэ-Аліня (вышыня да 1600 м) і ўзбярэжжы Японскага мора. Заснаваны ў 1935 годзе.

Сіхатэ-Алінскі запаведнік*
Сихотэ-Алинский заповедник**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Sopka in south Sikhote-Alin.JPG
Тып Прыродны
Крытэрыі x
Спасылка 766
Рэгіён*** Прыморскі край, Расія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2001  (25-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Плошча 347,1 тыс. га. Шмат рэк, крыніц, горных азёр. Асноўны тып глеб — бурыя горна-лясныя. Лясы займаюць 99% тэрыторыі, добра вызначана паясная занальнасць. Пануюць кедроўнікі, якія ўтвараюць шматлікія асацыяцыі. У флоры больш за 1000 відаў вышэйшых раслін, у т.л. рэдкіх і знікаючых. Млекакормячых 62 віды, сярод якіх прадстаўнікі прыамурскай, маньчжурскай, японскай фауны: амурскі тыгр, чорны мядзведзь, гарал, плямісты алень, магера, янотападобны сабака; з барэальнай фауны — буры мядзведзь, лось, собаль. Больш за 320 відаў птушак, у т.л. эндэмікаў.

Разводзяць гаралаў.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 766
рус.англ.фр.

Сіхатэ-Алінскі запаведнік з'яўляецца аб'ектам №766 Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).