Сіямскія блізняты

Сіямскія блізняты — аднаяйкавыя блізняты, якія не цалкам падзяліліся ў эмбрыянальным перыядзе развіцця і маюць агульныя часткі цела або ўнутраныя органы. Звычайна аплодненая яйцаклетка дзеліцца на шосты дзень пасля зачацця. Сіямскія блізняты ўтвараюцца, калі яйцаклетка дзеліцца вельмі позна, праз 14-15 дзён пасля апладнення. Да гэтага часу клеткі зародка спецыялізуюцца так, што поўны падзел блізнят ва ўлонні маці робіцца немагчымым. Верагоднасць нараджэння сіямскіх блізнят складае прыкладна адзін выпадак на 200000 родаў. Каля паловы сіямскіх блізнят нараджаюцца мёртвымі. Узровень выжывання немаўлят 5-25%. Часцей сіямскія блізняты маюць жаночы пол (70-75% выпадкаў). Некаторыя сіямскія блізняты падвяргаюцца хірургічнаму раздзяленню.

Сіямскія блізняты
МКХ-10 Q89.489.4
МКХ-9 759.4759.4
DiseasesDB 34474
MeSH D014428
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Чанг і Энг Банкеры. Малюнак прыкладна 1836 года

Этымалогія правіць

Тэрмін з'явіўся ў 19 стагоддзі са з'яўленнем братоў Чанг і Энг Банкер (Chang and Eng Bunker; 1811-1874), якія нарадзіліся ў Сіаме (сучасны Таіланд). Шмат гадоў яны гастралявалі з цыркам П. Т. Барнума пад мянушкай «Сіямскія блізняты». Чанг і Энг мелі зрослыя храсткі грудной клеткі (так званыя двайняты-ксіфапагі). У сучасных умовах іх маглі падзяліць. Яны памерлі ў студзені 1874, калі Чанг першым памёр ад пнеўманіі, Энг ў гэты час спаў. Знайшоўшы свайго брата мёртвым, Энг памёр, хоць ён быў здаровы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Па-англійску правіць