Заходняе Ся
Заходняе Ся, Сі-Ся (кіт. 西夏, піньінь Xī Xià), ці Вялікае Ся, Да-Ся (кіт. 大夏, піньінь Dà Xià) — дзяржава, якая існавала ў канцы 10 — пачатку 13 ст. на тэрыторыі сучасных кітайскіх правінцый Ганьсу, Шэньсі і Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна.
імперыя | |
Сі Ся | |
---|---|
кіт.: 大白高國 тангуц.: 𗴂𗹭𘜶𗴲𗂧 тангуц.: 𗴂𗹭𗂧𘜶 | |
![]() Заходняе Ся і Паўночная Сун у 1111 годзе |
|
1038 — 1227
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | тангуцкая |
Рэлігія | будызм |
Плошча |
|
Насельніцтва | |
Форма кіравання | манархія |
![]() |
Створана народам мінья (тангуты), які ў 7—8 стст. прыйшоў з Тыбета і пасяліўся на плато Ордас як васал кітайскай імперыі Тан.
У 982 г. тангуцкі князь (ван) Цзі-цянь пачаў паўстанне супраць імперыі Сун, якая ў 1006 г. фактычна прызнала незалежнасць Заходняга Ся.
У 1038 г. кіраўнік Юань-хаа (1032—48) прыняў тытул імператара (хуандзі), што паклала пачатак войнам з сунскім Кітаем, якія працягваліся аж да пачатку 12 ст., калі Паўночны Кітай быў захоплены чжурчжэнямі.
Перыяд адносна мірнага развіцця Заходняга Ся ў 12 ст. — час найбольшага росквіту яго культуры. Шырокі ўжытак набыло своеасаблівае тангуцкае пісьмо , створанае ў сярэдзіне 11 ст.
З пачатку 13 ст. дзяржава вяла барацьбу з манголамі, знішчана імі ў 1227 г. Тангуцкае насельніцтва асімілявана кітайцамі, ісламізаваныя тангуты сталі асновай сучаснага кітайска-моўнага мусульманскага насельніцтва Паўночна-Заходняга Кітая.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сі-Ся, Заходняе Ся // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 422—423. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходняе Ся