Сі Цзіньпін

Генеральны сакратар ЦК КПК

Сі Цзіньпін (нар. 1 чэрвеня 1953 г., павет Фупін, правінцыя Шаньсі) — кітайскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Старшыня КНР, генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Кітая.

Сі Цзіньпін
кіт.: 习近平
Xi Jinping 2019 (49060546152) 2.jpg
генеральны сакратар ЦК КПК
з 15 лістапада 2012
Папярэднік Ху Цзіньтаа
Нараджэнне 15 чэрвеня 1953(1953-06-15)[1] (69 гадоў)
Імя пры нараджэнні кіт.: 习近平
Бацька Сі Чжунсюнь[d][3][4]
Маці Цы Сінь[d][5]
Жонка Peng Liyuan[d][6][7]
Дзеці Xi Mingze[d][7]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d]
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, палітык
Месца працы
Аўтограф Xi Jinping Signature.svg
Род войскаў Народна-вызваленчая армія Кітая
Званне галоўнакамандуючы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кандыдат у члены ЦК КПК 15-га склікання (1997—2002), член ЦК КПК 16-17-га скліканняў (з 2002), член Палітбюро ЦК КПК і Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК 17-га склікання (з 2007). З 2008 займаў пасаду намесніка Старшыні КНР. Ён стаў пераемнікам Ху Цзіньтаа, які пакінуў свой ​​пост 15 лістапада 2012. Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета ЦК КПК з 15.11.2012. 14.3.2013 на сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Сі Цзіньпін абраны Старшынёй КНР.

Да 11 сакавіка 2018 года Старшыня КНР мог абірацца тэрмінам на пяць гадоў і займаць гэтую пасаду не больш за два тэрміны, аднак дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 13-га склікання ўнеслі папраўкі ў канстытуцыю краіны, адмяніўшы абмежаванні на тэрмін паўнамоцтваў.

Чарговыя выбары кіраўніка дзяржавы адбыліся 17 сакавіка 2018 года на пятым пленарным пасяджэнні першай сесіі УСНП 13-га склікання шляхам тайнага галасавання. Усе прысутныя 2970 дэпутатаў аднагалосна прагаласавалі «за». Акрамя таго, Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета КНР, захаваўшы ў сваіх руках партыйнае, ваеннае і дзяржаўнае кіраўніцтва.[9]

17 кастрычніка 2022 пераабраны на пасаду Старшыні КНР.

Зноскі

  1. Xi Jinping // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #171899148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Xi Jinping began career as cadre in rural HebeiSCMP, 2012. Праверана 23 жніўня 2014.
  4. Xi Jinping Millionaire Relations Reveal Fortunes of EliteBloomberg News, 2012. Праверана 24 жніўня 2014.
  5. Xi Jinping's mother praises father's influence on their children in articleSCMP, 2013. Праверана 23 жніўня 2014.
  6. Xi Jinping put work first and missed birth of daughterSCMP, 2012. Праверана 19 жніўня 2014.
  7. а б China's Peng Liyuan a First Lady in more ways than oneThe Straits Times, 2014. Праверана 19 жніўня 2014.
  8. 习近平同志简历--资料中心--人民网 Праверана 19 снежня 2022.
  9. zviazda.by

СпасылкіПравіць