Святлана Іванаўна Сухавей
Святлана Іванаўна Сухавей (нар. 28 кастрычніка 1952, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Святлана Іванаўна Сухавей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
28 кастрычніка 1952 (72 гады) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 28 кастрычніка 1952 года ў Мазыры.
Скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, акцёр драматычнага тэатра і кіно.
Працавала актрысай, вядучым майстрам сцэны тэатрастудыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“». Сыграла больш як 45 роляў у мастацкіх фільмах і серыялах кінастудый «Беларусьфільм», «Масфільм», «Ленфільм», «Узбекфільм», «ДЭФА» (ГДР), Свярдлоўскай кінастудыі і кінастудыі імя А.Даўжэнкі.
З’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларуская гільдыя акцёраў кіно», членам прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, членам савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1975 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1997 года.
Узнагароды
правіць- Медаль Францыска Скарыны (2013)[1],
- медаль Пушкіна (Расія)[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Сухавей Святлана Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»