Сямён Аляксандравіч Падокшын
Сямён Аляксандравіч Падо́кшын[2] (8 сакавіка 1931, Гомель — 21 снежня 2004) — беларускі філосаф, гісторык-медыявіст, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1987), кандыдат гістарычных навук (1965).
Сямён Аляксандравіч Падокшын | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 2004 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык, культуролаг, медыявіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук і кандыдат гістарычных навук[1] |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1953). З 1960 года працаваў ў Інстытуце філасофіі і права АН БССР.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, праблемы культуры, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі і культуры. У кантэксце культуры эпохі Адраджэння вывучае філасофскую і грамадска-палітычную думку Беларусі XVI—XVII стагоддзях, вызначае спецыфічныя рысы айчыннага Рэнесансу і гуманізму.
Аўтар прац «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (2-я палова XVI — пачатак XVII ст.» (1970), «Скарына і Будны: Нарыс філасофскіх поглядаў» (1974), «Францыск Скарына» (1981), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (1990), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз» (2000), «Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры» (2003), «Этычная думка і культура Беларусі XVI—XVII ст.» (2004) і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984).
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 30 снежня 2021.
- ↑ Беларусь, 1995
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 503. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — С. 374.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2. — С. 120.
- Падокшын Сямён // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6 — С. 243.
- Падокшын Сямён Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 549. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- Падокшын Сямён Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай навукі Беларусі. Том. 1. Эпоха Сярэднявечча. // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут філасофіі. — Мн.: Беларуская навука, 2008.