Сымон Ціханавіч Блатун
Сымон Ціханавіч Блату́н (10 мая 1937, вёска Кавака, Брагінскі раён — 3 красавіка 1970) — беларускі паэт, публіцыст, перакладчык.
Сымон Ціханавіч Блатун | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 мая 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1970 (32 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, публіцыст, перакладчык |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння аддзялення журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959) працаваў літсупрацоўнікам у газетах «Звязда», «Літаратура і мастацтва», літаратурным кансультантам у «Чырвонай змене».
Памёр 3 красавіка 1970 года ў Мінску[1]. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 5/2, рад 2, уч. 21)[2].
Творчасць
правіцьПершы верш надрукаваў у 1956 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Раўнавага» (1968), «Радаслоўнае дрэва» (1970), «Чысціня» (вершы і пераклады, 1979). У 1971 годзе выйшаў зборнік гумарэсак, вершаў і мініяцюр «Калючая шаткаванка».
Перакладаў вершы армянскіх, літоўскіх, латышскіх, рускіх і ўзбекскіх паэтаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Блатун Сымон – Белліт (7 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.
- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.
Літаратура
правіць- Блатун Сымон Ціханавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Блатун Сымон // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. у 6 т. Т. 1 / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1992. — С. 290.
- Блатун Сымон // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Маст. літ., 1994. — С. 59.