Сяргей Барысавіч Неўмывакін
Сяргей Барысавіч Неўмыва́кін (17 красавіка 1930, с. Белаводскае, Калінінскі раён, Фрунзенская вобласць, цяпер Чуйская вобласць, Кыргызстан — 5 красавіка 2012) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).
Сяргей Барысавіч Неўмывакін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 2012 (81 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1961 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. У 1961—1967 працаваў у праектным інстытуце «Таджыкдзірпабуд» у Душанбэ. з 1967 года ў Мінску: галоўны архітэктар праектаў, начальнік аддзела праектнага інстытута «Белдзіпрагандаль», з 1990 па 1995 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьЗапраектаваў у Таджыкістане жылыя дамы, прадпрыемствы грамадскага харчавання, гразелячэбніцу са спальным корпусам. Быў удзельнікам археалагічных экспедыцый Інстытута гісторыі Акадэміі навук Таджыкскай ССР. Працаваў над рэканструкцыяй будысцкага манастыра «Аджына-Тэпэ» .
Асноўныя работы: генеральны план і добраўпарадкаванне тэрыторыі ў Кургана Славы у г. Мінску (1969); гандлёвыя цэнтры па вул. Маскоўскай у Брэсце (1977), па вул. Ракасоўскага ў Пінску (1990, у сааўтарстве), па Ракаўскай шашы (1984, у сааўтарстве) і ў жылым раёне Паўдневы Захад 1 і 2 у Мінску (1982, 1984, у сааўтарстве), Рэспубліканскі спартыўны комплекс «Раўбічы» (1973—1986), Палац шахмат па вул. К. Маркса (1982) у Мінску, клуб-сталовая (1982, у сааўтарстве), медыцынскі блок і добраўпарадкаванне пляжа санаторыя «Беларусь» у Місхоры, рэканструкцыя будынкаў ГУМа (1984) і ЦУМа (1987—1990, абодва ў сааўт.) у Мінску; клуб аб’яднання «Мінскбуд» (1983); праект Палаца культуры Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (1989); праект ФАКа калгаса «Савецкая Беларусь» Камянецкага раёна (1990); серыя індывідуальных жылых дамоў катэджнага тыпу з маналітнага жалезабетону (сістэма 3D) і іншыя праекты і пабудовы жылога і грамадскага прызначэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны некалькімі дыпломамі Саюза архітэктараў СССР на аглядах творчых дасягненняў савецкай архітэктуры ў перыяд з 1961 па 1991, дыпломам I ступені ВДНГ БССР за праект гандлёвага цэнтра ў Брэсце.
Зноскі
Літаратура
правіць- Неўмывакін Сяргей Барысавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Неумывакин Сергей Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Неумывакин Сергей Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)