Сяргей Барысавіч Журавель

беларускі акцёр
(Пасля перасылкі з С. Журавель)

Сярге́й Бары́савіч Жураве́ль (1 чэрвеня 1954, Мінск — 14 жніўня 2015[1], Мінск) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (2011). Лаўрэат прэміі імя Ігната Буйніцкага (1999)[2].

Сяргей Барысавіч Журавель
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1954(1954-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 2015(2015-08-14) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прафесія акцёр
Узнагароды
IMDb ID 1168627

Біяграфія Правіць

Скончыў тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1976) па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс А. І. Бутакова). Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1976—1985) і Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (1985—2009). З 2009 года ў складзе трупы Купалаўскага тэатра.

Быў мастацкім кіраўніком тэатральнага праекта «Нікаля-тэатр», мастацкім кіраўніком «Альфа радыё» (Мінск), вядучым дакументальнага серыяла «Лёс чалавека» на тэлеканале «Лад». Здымаўся ў фільмах і серыялах: «Батанічны сад», «Зорка Венера», «Каменская», «Гатэль „Выкананне жаданняў“», «Неба і зямля», «Вар’яцкае каханне».

Памёр 14 жніўня 2015 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Выбраная фільмаграфія Правіць

Узнагароды Правіць

Зноскі

Літаратура Правіць