Сцяпан Іванавіч Катовіч

(Пасля перасылкі з С. Катовіч)

Сцяпан Іванавіч Катовіч (нар. 10 жніўня 1952, Варапаева, Віцебская вобласць ) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў (1984).

Сцяпан Іванавіч Катовіч
Дата нараджэння 10 жніўня 1952(1952-08-10) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

У 1971 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.

Жыве ў Касцюковічах.

Творчасць правіць

 
Вітраж на станцыі метро «Інстытут культуры»

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і станковым жывапісе.

Асноўныя творы: роспісы «Музыка» ў музычнай школе пры Беларускай акадэміі музыкі, «Вячэрняя песня» ў Доме культуры прафтэхадукацыі; вітражы на станцыі метро «Інстытут культуры» (усе ў Мінску); палотны «Мінскае падполле», «Парыў», «Вячэрняя песня»[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Катовіч Сцяпан Іванавіч // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 519.
  • Строгіна, С. Катовіч Сцяпан Іванавіч / Святлана Строгіна // Строгіна, С. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / Святлана Строгіна. — Мінск, 2009. — С. 82.
  • Катовіч Сцяпан Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 298.