Сяргей Кузьміч Качаеў

(Пасля перасылкі з С. К. Качаеў)

Сяргей Кузьміч Качаеў (20 сакавіка 1953, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 2 чэрвеня 2011) — беларускі архітэктар.

Сяргей Кузьміч Качаеў
Дата нараджэння 20 сакавіка 1953(1953-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 2011(2011-06-02) (58 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 1972 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1980 годзе БПІ. Служыў у 19721974 гадах у шэрагах Савецкай Арміі. У 1980—2011 гадах працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» на пасадах ад радавога архітэктара да галоўнага архітэктара праекта, начальніка архітэктурна-канструктарскага аддзела.

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1985 года.

Творчасць правіць

Аўтар шматлікіх праектаў, у тым ліку: гасцініца на 109 месцаў і бальніца на 300 месцаў у г. Касцюковічы; раённая бальніца ў Дрыбіне; Дом культуры ў Чэрыкаве; Дом удзельнікаў ВАВ; прыбудова да будынка абласнога тэлебачання; 174-кватэрны жылы дом з убудаванымі адміністрацыйнымі памяшканнямі па вул. Габраўскай; 20-кватэрны жылы па вул. Першамайскай — усе ў г. Магілёве.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі інстытута, Ганаровай граматай Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў (2010).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Качаев Сергей Кузьмич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)