Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі

(Пасля перасылкі з С. Ліхадзіеўскі)

Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі (9 мая 1911, Баславічы (цяпер Барок), Слуцкі раён, Мінская вобласць — 13 лютага 1979, Ташкент, Узбекістан) — беларускі паэт, перакладчык, крытык, літаратуразнаўца.

Сцяпан Іванавіч Ліхадзіеўскі
Дата нараджэння 9 мая 1911(1911-05-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1979(1979-02-13) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, паэт, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1965)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 9 мая 1911 года ў в. Баслаўцы Слуцкага павета Мінскай губерні ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў мясцовай пачатковай школе, потым у Грозаўскай сямігодцы[1].

У 1926 г. паступіў у Беларускі педагагічны тэхнікум, які скончыў у 1930 годзе. Вясной 1928 г. быў прыняты ў літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», пераўтворанае ў лістападзе ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Як малады літаратар, пачынаючы з трэцяга курса, атрымліваў персанальную стыпендыю ад Народнага камісарыята асветы БССР[1].

У 1930 г. С. Ліхадзіеўскі паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ (праз год пераўтвораны ў Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут). Там С. Ліхадзіеўскі працягваў адукацыю на крытычна-творчым аддзяленні літаратурнага факультэта. У студэнцкія гады ён актыўна займаўся творчай і грамадскай працай: з’яўляўся членам камсамольскай ячэйкі пісьменнікаў (была створана ў 1931 г. пастановай Мінскага гаркама ЛКСМБ пры Доме пісьменніка), удзельнічаў у камандзіроўцы на падшэфны камсамолу Беларусі лінкор «Парыжская камуна» (Чарнаморскі флот), у складзе пісьменніцкіх брыгад выязджаў у гарады і раённыя цэнтры, прымаў удзел у калектывізацыі[1].

Працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва».

10 жніўня 1933 г. С. Ліхадзіеўскі быў беспадстаўна асуджаны і высланы на 3 гады на поўдзень Казахстана ў Сарыагачскі раён[1].

Каля чатырох гадоў працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў школах Казахстана, працягваў займацца творчасцю. У 1937 г. паступіў на трэці курс літаратурнага факультэта Ташкенцкага педагагічнага інстытута. Некаторы час С. Ліхадзіеўскі жыў у Томску, дзе ў 1939 г. скончыў педагагічны інстытут і ў гэтым жа годзе стаў аспірантам пры кафедры ўсеагульнай літаратуры Ташкенцкага педагагічнага інстытута. У 1942 г. у Сярэднеазіяцкім універсітэце (Ташкент) абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Гуманизм Анатоля Франса». У 1943 г. атрымаў званне дацэнта[1].

У час Вялікай Айчыннай вайны С. Ліхадзіеўскі сустракаўся ў Ташкенце з Я. Коласам. Іх дзейнасць спрыяла развіццю беларуска-ўзбекскіх літаратурных сувязей. 27 чэрвеня 1943 г. на ўрачыстым пасяджэнні АН БССР у Ташкенцкім педагагічным інстытуце С. Ліхадзіеўскі выступіў з дакладам «Жыццё і творчасць Янкі Купалы». У 1948 г. ён стаў членам Саюза пісьменнікаў Узбекістана. У жніўні 1956 г. быў рэабілітаваны[1].

З 1963 г. працаваў загадчыкам кафедры ўсеагульнай літаратуры (потым дэканам) Рэспубліканскага педагагічнага інстытута рускай мовы і літаратуры ў Ташкенце. У ліпені 1965 г. на вучоным савеце Інстытута сусветнай літаратуры імя А.М. Горкага Акадэміі навук СССР абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Творчество Анатоля Франса и проблема критического реализма во французской литературе конца ХІХ – начала ХХ столетий». У снежні 1967 г. атрымаў вучоную ступень доктара філалагічных навук, у чэрвені 1968 г. стаў прафесарам[1].

Узнагароджаны медалямі.

Творчасць

правіць

Дэбютаваў вершам у 1925 годзе (часопіс «Беларускі піянер»). Пісаў на беларускай, рускай і ўзбекскай мовах. Выйшлі зборнікі паэзіі «Чырванеюць вішні» (1931), «Рокаты дальняй прыстані» (1931), «Крывавыя знічкі на снезе» (1932), «Мы — маладая гвардыя» (1932), кніжкі вершаў і перакладаў «Берасцянка жывых трывог» (выбраныя вершы і пераклады, 1962), «Поиски сердолика» (вершы, пераклады, Ташкент, 1973), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981).

Вядомы і як крытык і літаратуразнавец. Аўтар кніг «Анатоль Франс: Краткий очерк творческого пути» (Ташкент, 1954), «Анатоль Франс: Очерк творчества» (Ташкент, 1962), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Радость встреч» (Ташкент, 1977).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы французскіх, нямецкіх, узбекскіх паэтаў.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Ліхадзіеўскі Сцяпан Іванавіч - Беларусь у асобах i падзеях. bis.nlb.by. Праверана 9 лютага 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць