Стэфан Лявонавіч Гельтман

(Пасля перасылкі з С. Л. Гельтман)

Стэфан Лявонавіч Гельтман (4 кастрычніка 1886, Замасць — 20 верасня 1937) — рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, дзяржаўны дзеяч БССР[2]. Муж Ядвігі Машынскай-Гельтман, бацька Віктара Гельтмана.

Стэфан Лявонавіч Гельтман
Здымак, зроблены ў НКУС
Здымак, зроблены ў НКУС
рэктар Камуністычнага ўніверсітэта ў Мінску
1925 — 1927
Наркам земляробства БССР
1924 — 1925
Папярэднік Адам Славінскі
Пераемнік Дзмітрый Прышчэпаў
Сакратар Польскага бюро ЦК РКП (б)
1921 — 1924
Сцяг намеснік наркама земляробства і лясной гаспадаркі Літ.-Бел. ССР
1919
Сцяг1-ы камісар пададдзела па польскіх справах СНК Заходняй вобласці і фронту
студзень — люты 1918
Нараджэнне 4 кастрычніка 1886(1886-10-04)
Смерць 20 верасня 1937(1937-09-20) (50 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Лявон Францавіч Гельтман[d]
Жонка Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман
Дзеці Віктар Сцяпанавіч Гельтман
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць аграном, палітык
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працаваў наркамам земляробства БССР, старшынёй Дзяржплана БССР, намеснікам старшыні Саўнаркама БССР.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў польскай інтэлігенцыі сям’і ў Замасці. Бацька, Лявон Францавіч Гельтман, быў пляменнікам вядомага публіцыста і рэвалюцыйнага дзеяча Віктара Гельтмана і працаваў з 1899 года лекарам бальніцы Святога Мікалая ў Замасці[3].

Вучыўся ў сярэдняй школе ў Радаме. У 1905 годзе пачаў вучобу на філасофскім і прыродна-агранамічным факультэтах Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.

Рэдагаваў моладзевы левы часопіс «Głos  (польск.)». Быў членам Саюзу сацыялістычнай моладзі, а з 1908 да 1910 належаў да польскай сацыялістычнай партыі  (бел. (тар.)), кіраваў моладзевай арганізаціі «Spójnia» у Кракаве.

У 1912 годзе працаваў выкладчыкам у Галотчыне пад Цяханавам, аграномам на Падляшшы і ў Віленскім сельскагаспадарчым таварыстве.

У час Першай сусветнай вайны з 1915 года[2] жыў у Мінску, дзе стаў членам Польскага таварыства ў падтрымку ахвяр вайны.

У 1917 годзе стаў членам РСДРП (б), з’яўляўся адным з рэдактараў сацыялістычнай газеты «Польская праўда»[2]. На выбарах у чэрвені 1917 атрымаў мандат члена гарадскога савета ў Мінску па спіску Польскага сацыялістычнага аб’яднання[2], які атрымаў 8 % галасоў у маштабах горада, у канкурэнцыі з нацыянальна-дэмакратычным Польскім выбарчым камітэтам[4].

Як актыўны член бальшавіцкага руху быў членам Выканаўчага камітэта Саветаў салдацкіх і рабочых у Мінску. У студзені 1918 г. ён быў прызначаны камісарам пададдзела па польскіх справах СНК Заходняй вобласці і фронту[2].

З сакавіка па лістапад 1918 года ў палоне ў немцаў у лагеры ў Хафельбергу  (руск.).

Пасля вызвалення з 1919 г. — намеснік наркама земляробства і лясной гаспадаркі Літ.-Бел. ССР[2]. У 1920 кіраваў сельскагаспадарчым аддзелам у Часовым рэвалюцыйным камітэце Польшчы  (руск.).

 
Польскі аддзел Інбелкульта. 1926. Злева направа: О. Яневіч, Стэфан Гельтман, Ян Віткоўскі, Уладзіслаў Хршчановіч, Клатыльда Хршчановіч

У 1921—1924 гг. — Сакратар Польскага бюро ЦК РКП (б)[2]. У 1924—1925 гг. быў наркамам земляробства[2], а затым старшынёй Дзяржплана БССР, Эканамічнага савета і намеснік старшыні СНК БССР, з 1925 г. — рэктар Камуністычнага ўніверсітэта ў Мінску, а з 1927 г. — загадчык польскага сектара Інстытута Беларускай культуры[2].

Ён быў актыўным членам Камуністычнай партыі Беларусі, уваходзіў у ЦК (1924—1929). Ён быў членам ЦВК Беларускай ССР (1924—1929), член прэзідыума (1926—1929)[2].

У 1930-я гады працаваў у РСФСР, у Наркамаце зернасаўгасаў СССР[2].

Падчас «вялікай чысткі  (руск.)» 5 красавіка 1937 года ён быў арыштаваны органамі НКУС. 20 верасня 1937 прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да пакарання смерцю за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі ПВА», расстраляны ў той жа дзень[5]. Крэміраваны ў крэматорыі на Данскіх могілках  (руск.) і пахаваны ананімна.

Рэабілітаваны 31 сакавіка 1956 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Эканамічная дзейнасць правіць

У 1919—1920 гг. прымаў удзел у выпрацоўцы аграрнай палітыкі ЛітБелу, актыўна публікуючы ў «Звяздзе» і адстойваючы погляды, блізкія да Р. Люксембург, В. Міцкевіча-Капсукаса і З. Ангарэціса, а ў пачатку 1920-х гадоў — адзін з першых у эканамічнай літаратуры БССР даў аналіз і ацэнку гэтай палітыкі. Пад яго кіраўніцтвам былі распрацаваны першыя планы аднаўлення сельскай і лясной гаспадаркі, меліярацыйных работ у БССР і Зямельны кодэкс БССР 1925 года, у якім прызнавалася неабходнасць свабоднага выбару сялянамі формаў землекарыстання, шэраг рынкавых з’яў у беларускай вёсцы (арэнда зямлі, наём рабочай сілы). У сярэдзіне 1920-х гадоў адстойваў неабходнасць пашырэння рамак рынкавых адносін у беларускай вёсцы, а таксама распрацоўваў праблемы станаўлення кан’юнктурных назіранняў у БССР.

Навуковыя працы правіць

Аўтар навуковых прац па аграрных пытаннях, праблемах кан’юнктуры і планавання, польскім рэвалюцыйным руху[2]:

  • Nacjanalizacja ziemi na Bielei Rusi. Мн., 1921;
  • Kodeks zolny Belarusi. Мн., 1926;
  • О конъюнктуре // Советское строительство. 1924, № 1. — С. 143—144;
  • Хирургия или примочка // Советской строительство. 1926, № 3. — С. 6-14;
  • Единый Земельный кодекс БССР // Звязда. 1924, № 257.
  • Chłopskie partactwo czy gospodarka społeczna. Sprawa polska podczas rewolucji. Mińsk-Moskwa 1920;
  • Robotnik polski w Rewolucji Październikowej na Białorusi. Мн., 1927;

Прадмова С. Гельтмана да зборніка дакументаў «Rok 1863 na Mińszczyźnie», апублікаванага ў 1927, стала нагодай да пераследу аўтара і абвінавачванняў у нацыянал-бальшавізме[6].

Зноскі

  1. http://hbc.bas-net.by/hbcinfo/books/Grummo2016-1.pdf
  2. а б в г д е ё ж з і к л Гельтман Стефан Леонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
  3. Виктор Степанович ГЕЛЬТМАН. Воспоминания современников (руск.)
  4. Tarasiuk Dariusz, «Między nadzieją a niepokojem: działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918», Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, Lublin 2007, s. 175
  5. Гельтман Стефан Леонович (руск.)
  6. Sierocka Krystyna  (руск.), «Polonia radziecka 1917—1939»: z działalności kulturalnej i literackiej", Państwowy Instytut Wydawniczy  (польск.), Warszawa 1968, s. 120—123.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Ў 18 тамах. Т. 5: Мінск, «Беларуская энцыклапедыя», 1997. Ст. 145.
  • (red.) Ludwik Bazylow  (польск.), Jan Sobczak, «Encyklopedia Rewolucji Październikowej», Warszawa 1977, s. 124

Спасылкі правіць