Славамір Мрожак
Славамір Мрожак (польск.: Sławomir Mrożek; 29 чэрвеня 1930, Бажэнцін, Польшча — 15 жніўня 2013, Ніца) — польскі празаік, драматург, мастак-карыкатурыст.
Славамір Мрожак | |
---|---|
Sławomir Mrożek | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1930[1][2][…] ці 26 чэрвеня 1930[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 2013[5][1][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Абрэмба[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, аўтар дзённіка, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, мастак |
Гады творчасці | з 1950 |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВывучаў архітэктуру і выяўленчае мастацтва ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1950 годзе паспяхова дэбютаваў як празаік і адначасова як карыкатурыст. Аднак сусветную вядомасць яму прынесла драматургія. Першы драматычны твор — п'еса «Паліцыя», выдадзеная ў 1958 годзе. П'еса «Танга» (1964) прынесла Мрожаку сусветную славу.
У 1962 становіцца адным з чатырох першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Касцельскіх. У 1963 эмігрыруе з Польшчы, жыве ў ЗША, Германіі, Францыі, Італіі і Мексіцы. У 1968 публікуе ў французскай прэсе ліст пратэсту супраць уводу войскаў Варшаўскага Дагавору ў Чэхаславакію. У 1996 годзе вяртаецца на радзіму. У 2002 годзе перажыў інсульт, што прывяло да страты маўлення. З дапамогай тэрапіі, якая працягвалася каля трох гадоў, вярнуў сабе здольнасць пісаць і размаўляць. У 2008 выехаў з Польшчы ў Францыю, апошнія гады жыве ў Ніцы.
Творчасць
правіцьДэбютаваў Славамір Мрожак у 1950 годзе фельетонамі і гумарэскамі (зборнік «Практычныя паўбраневікі», 1953). Аўтар аповесцей «Маленькае лета» (1956), «Маніза Клаўе» (1963), зборнікаў апавяданняў «Слон» (1957), «Дождж» (1962), «Два лісты» (1974), «Малая проза» (1990), цыклаў сатырычных малюнкаў і інш. Вядомасць прынеслі гратэскава-сатырычныя і парадыйныя п'есы (зборнікі «Пехатой», 1983; «Танга. Вада», 1984), у якіх узнімае праблемы мастацтва і рэчаіснасці, абсурднасці існавання. Яго творы адметнью фантасмагарычнасцю і прытчавасцю, насычаны сімволікай.
Як адзначыў тэатразнаўца і перакладчык Вячаслаў Ракіцкі, галоўнай тэмай у яго творчасці было ўварванне ўлады ў асабістую прастору чалавека:
Мрожак наблізіў камуністычны тэатр да сусветных стандартаў, гэта быў сапраўдны прарыў[6]. |
Выбраныя творы
правіцьП'есы
правіць- 1958 «Паліцыя»
- 1960 «Індык»
- 1961 «Стрыптыз» (бел. пер. В. Ракіцкага)
- 1964 «Танга» (бел. пер. Л. Баршчэўскага)
- 1973 «Шчаслівы выпадак»
- 1973 «Рэзня»
- 1974, паст. «Эмігранты» (бел. пер. М. Дубянецкага)
- 1980 «Дом на мяжы» (бел. пер. В. Ракіцкага)
- 1982 «Вацлаў»
- 1982 «Амбасадар»
- 1983 «Летні дзень»
- 1984 «Альфа»
- 1986 «Кантракт»
- 1987 «Партрэт»
- 1992 «Удовы»
- 1993 «Каханне ў Крыму»
- 2000 «Вялебныя»
- 2000 «Цудоўны від»
Зборнікі апавяданняў
правіць- 1953 «Практычныя паўбраневікі»
- 1957 «Слон» (пераклад выбраных апавяданняў М. Шоды)
- 1962 «Дождж»
- 1974 «Два лісты»
- 1983 «Даносы»
Пераклады на беларускую мову
правіць- Дом на мяжы: Выбраныя творы / Прадмова В. Ракіцкага. Пераклад Л. Баршчэўскага, В. Ракіцкага, М. Шоды. Мінск: Радыёла-плюс / Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej, 2008. ISBN 978-985-448-093-0, 978-83-61617-92-1.
- Эмігранты / Пераклад М. Дубянецкага // Пры зачыненых дзвярах: Драматычныя творы. Мінск, 1995. ISBN 5-340-01222-0
Зноскі
- ↑ а б Itaú Cultural Sławomir Mrożek // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sławomir Mrożek // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fichier des personnes décédées Праверана 22 снежня 2023.
- ↑ а б Fichier des personnes décédées Праверана 3 лістапада 2021.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/395602/Slawomir-Mrozek
- ↑ nashaniva.by
Літаратура
правіць- Лявонава Е. Мрожак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).