Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі

(Пасля перасылкі з С. Мусінскі)

Сяргей Сцяпанавіч Мусі́нскі (21 верасня 1920, с. Лісіцына, Нікольскі раён, Валагодская вобласць — 18 жніўня 2008) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Акадэмік архітэктуры Беларусі.

Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі
Дата нараджэння 21 верасня 1920(1920-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 2008(2008-08-18) (87 гадоў)
Дзеці Яўгенія Сяргееўна Мусінская[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Мінск і іншыя
Найважнейшыя пабудовы Будынак Мінгарвыканкама
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1952 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Працаваў у Белдзяржпраекце, у 19601967 і з 1969 кіраўнік майстерні ў інстытуце «Мінскпраект», у 19671969 галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1953 года.

Асноўныя праекты

правіць
 
Будынак Мінгарвыканкама
 
Жылы дом па праспекце Незалежнасці, 76[d]
 
Будынак НДІ сродкаў аўтаматызацыі[d]
 
Дом з крамай «Кветкі»
 
Корпус спартыўна-трэніровачных залаў Інстытута культуры

Асноўныя работы: у Мінску — праект забудовы плошчы Калініна (19541962), праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (19581964), жылыя дамы з крамамі «Моднае адзенне», «Дом абутку», «Кветкі»[d] (1958—1963), «Гастраном» і «Бульбяная» (1958), «Сінтэтыка»[d] (1964), корпус інстытута фізкультуры па праспекце Ф. Скарыны (1960), інтэрнат БПІ (1954); будынак гарвыканкама (1964), Палац культуры тэкстыльшчыкаў (1960), гасцініца «Мінск» (1968, 2-я чарга), Палац мастацтваў (1973), комплексы 5—14-павярховых інтэрнатаў БПІ па вуліцах Сурганава (19691975), 12-павярховых Цнянскай (1978), Карбышава (1979) і Металістаў (1979), комплекс будынкаў[d] НДІ сродкаў аўтаматызацыі па праспекце Ф. Скарыны (1977), фантан «Юнацтва» каля гасцініцы «Мінск» (1978, усе ў сааўт.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, кіраўнік аўтарскага калектыву); санаторны комплекс «Беларусь» у Сочы (19531968), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1972, в. Вязынка Маладзечанскага раёна); будынак аблвыканкама ў Гомелі (1974), Дом Саветаў у Шчучыне (1979, усе ў сааўт.) і інш.

У вобласці манументальнага мастацтва: помнік двойчы героям Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу (1960) і лётчыку-касманаўту У. В. Кавалёнку (1984), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1970)[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978). Дзяржаўная прэмія БССР (1968, у аўтарскім калектыве) за архітэктуру Ленінскага праспекта[1], Заслужаны архітэктар БССР (1973)

Сям’я

правіць

З 1952 года быў у шлюбе са сваёй аднакурсніцай Ліяй Авейсаўнай Каджар. У іх нарадзіліся дочкі Таццяна Сяргееўна (мастацтвазнауца) і Яўгенія Сяргееўна (мастак ДПМ, сябра СМБ)(жывуць у Мінску) і сын Іван Сяргеевіч (навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, жыве ў Маскве) Мусінскія[2].

Крыніцы

правіць
  1. а б Мусинский Сергей Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Исмаилов Э.Э. Персидские принцы из дома Каджаров в Российской империи. — Старая Басманная, 2009. — 594 с., ил. LXIV с. — 1 000 экз. экз.

Літаратура

правіць