Сяргей Міхеевіч Мелкіх
Сяргей Міхеевіч Мелкіх (21 мая 1877 — 7 ліпеня 1952) — беларускі тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1934), прафесар (1922), член-карэспандэнт АН БССР (1940), Заслужаны дзеяч навук БССР (1938)[1].
Сяргей Міхеевіч Мелкіх | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 мая (2 чэрвеня) 1877 |
Дата смерці | 7 ліпеня 1952 (75 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | тэрапеўт, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | тэрапія, перніцыёзная анемія[d], анкалогія, малярыя, туберкулёз лёгкіх і гематалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1934) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1900), працаваў асістэнтам у клініках Масквы, затым загадваў кафедрамі тэрапіі Беларускага ўніверсітэта[1].
Двойчы, у 1940—1941 і 1944—1952 гадах, быў дырэктарам Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1941—1943 гадах узначальваў аддзяленне Маскоўскага ваеннага шпіталя[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймаўся пытаннямі злаякасных анемій, пухлін, малярыі, лейкозаў. Адным з першых ужыў пнеўматоракс пры туберкулёзе лёгкіх, арганізаваў люмінесцэнтную лабараторыю для ранняй дыягностыкі рака, ініцыяваў стварэнне першага ў БССР гематалагічнага аддзялення[1].
Пахаваны на Вайсковых могілках г. Мінска (Беларусь)[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1943), медалямі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Мелких Сергей Михеевич (21.05.1877- 07.07.1952) Архівавана 7 красавіка 2020. (руск.)
Спасылкі
правіць- Сяргей Міхеевіч Мелкіх у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)