Станіслаў Дзмітрыевіч Стружкін

(Пасля перасылкі з С. Стружкін)

Станіслаў Дзмітрыевіч Стружкін (13 лістапада 1937, с. 1 Мая, Ліскінскі раён, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар.

Станіслаў Дзмітрыевіч Стружкін
Дата нараджэння 13 лістапада 1937(1937-11-13) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, майстэрні Белжылпраекта, вытворча-мантажнага ўчастку Беларускага ўпраўлення гідраметэаслужбы, з 1985 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы: завод гуматэхнічных вырабаў[ru] у Барысаве (1965), будынак райкама партыі і райвыканкама Ленінскага раёна (1977), закрыты стралковы цір на стадыёне «Дынама» (1979), кінатэатр «Салют» (1980); у аўтарскім калектыве: блок 9-павярховых жылых дамоў па вул. Пуліхава (1971), кінатэатр «Сучаснік» (1976), ЗАГС Фрунзенскага раёна (1978), адміністрацыйна-лабараторны корпус інфекцыйнай бальніцы (1986) у Мінску, добраўпарадкаванне спартлагера «Стайкі» (1981).

Зноскі

Літаратура

правіць