Сяргей Сцяпанавіч Бульчык

акцёр
(Пасля перасылкі з С. С. Бульчык)

Сяргей Сцяпанавіч Бульчык (23 лістапада 1909, г. Мінск — 1996) — беларусі і рускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1959)[1].

Сяргей Сцяпанавіч Бульчык
Дата нараджэння 23 лістапада 1909(1909-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1996(1996-01-24) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння студыі БДТ-1 з 1937 года акцёр гэтага тэатра. Працаваў у тэатрах: Заслаўскім калгасна-саўгасным (з 1939), Пінскім абласным драматычным (1940—1941 і з 1946 года). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры[1].

Творчасць правіць

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Глыбокі псіхалагізм, выразны знешні малюнак, дакладныя дэталі адрозніваюць сатырычныя вобразы, створаныя Бульчыкам[1].

Найбольш значныя ролі ў нацыянальным рэпертуары: дзед Бадыль, Гудовіч, Туляга («Партызаны», «З народам», «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Лявон, дзед Цыбулька («Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), ДухонінГады навальнічныя» К. Губарэвіча). Стварыў вобраз У. І. Леніна ў спектаклях «Крамлёўскія куранты» і «Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна, «Імем рэвалюцыі» М. Шатрова  (руск.)[1].

Сярод лепшых роляў рускай і замежнай класікі: Суніца («Рэвізор  (руск.)» М. Гогаля), Любім Тарцоў («Беднасць не загана  (руск.)» А. Астроўскага), Кутузаў («Даўным-даўно (п’еса)  (руск.)» А. Гладкова  (руск.)), Труфальдзіна  (руск.), Фарліпаполі («Слуга двух гаспадароў  (руск.)», «Тракціршчыца  (італ.)» К. Гальдоні), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера)[1].

Зноскі

  1. а б в г д Бульчик Сергей Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Бульчык Сяргей Сцяпанавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 135. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць