Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук
Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук (28 ліпеня 1944, г. Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), доктар філалагічных навук (1998), прафесар.
Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1944 (80 гадоў) ці 1944[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, гісторык літаратуры, літаратурны крытык, тэатразнавец, пісьменнік, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[2], гісторыя літаратуры[d][2], тэатразнаўства[d][2] і літаратурная крытыка[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Васіль Уладзіміравіч Івашын |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і рабочых. Пасля заканчэння Васілевіцкай сярэдняй школы № 2 (1961) працаваў рабочым у Пермскай вобласці і ў Васілевічах. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1967). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара ў Дзятлавіцкай, Лахвенскай сярэдніх школах, загадчыкам аддзела арганізацыйна-камсамольскай работы райкама камсамола, дырэктарам Бродніцкай васьмігодкі Лунінецкага раёна. У 1970—1973 гадах займаўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля заканчэння якой працаваў да 2007 года ўшключна малодшым, старшым, галоўным навуковым супрацоўнікам гэтага інстытута, затым галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. З 2012 года галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 года.
Навуковая дзейнасць і творчасць
правіцьЗ 1972 выступае як крытык, літаратуразнавец. Даследуе праблемы развіцця беларускай драматургіі. Аўтар кніг «Сучасная беларуская драматургія» (1977), «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х гг.)» (1984), «Кандрат Крапіва і беларуская драматургія» (1986, 2002), «На драматургічных скрыжаваннях» (1989), «Гарызонты беларускай драматургіі» (2010), брашур «З думкай пра сучасніка: Агляд сучаснай беларускай драматургіі» (1977), «Першы народны артыст БССР» (1982) і «Высокія арбіты грамадзянскасці» (1984). Адзін з аўтараў «Истории белорусской советской литературы» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1-2, 1981-82), калектыўных даследаванняў «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры» (1987), «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» у 4 кн. (1994—1995), «Тэатральная Беларусь» (2003, т.2), «Беларусы» (2012, т. 13 «Тэатральнае мастацтва»).
Складальнік кнігі «Беларуская дакастрычніцкая драматургія» (1978), зборніка У. Галубка «Творы» (1983), зборнікаў «П’есы» (1984), Збору твораў у 5 т. А. Макаёнка (1986—1990), фотаальбома «Кандрат Крапіва» (1989), збору твораў Кандрата Крапівы ў 6 тамах (1997—2004).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларускія пісьменнікі: 1917—1990 / Уклад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
- Буклет юбілейнай выставы, прысвечанай 70-годдзю С. С. Лаўшука
Спасылкі
правіць- Профіль члена-карэспандэнта С. С. Лаўшука на сайце НАН Беларусі
- Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Выстава прысведчаная 70-годдзю Сцяпана Сцяпанавіча Лаўшука ў ЦНБ НАН Беларусі
- Урачыстае мерапрыемства прысведчанае 70-годдзю Сцяпана Сцяпанавіча Лаўшука ў ЦНБ НАН Беларусі
Для паляпшэння артыкула пажадана |