Станіслаў Фёдаравіч Самбук
Станіслаў Фёдаравіч Самбук (16 жніўня 1948, Акцюбінск) — беларускі архітэктар.
Станіслаў Фёдаравіч Самбук | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 жніўня 1948 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1970 годзе. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, з 1975 года — намеснік начальніка аддзела горадабудаўніцтва і раённай планіроўкі Дзяржбуда БССР, з 1983 года — вядучы архітэктар аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1982 года. Пражывае ў г. Мінск.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Апублікаваны працы па горадабудаўніцтве і архітэктуры, помніках архітэктуры Беларусі ў БелСЭ, «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (Мінск, 1984—1988), у т.л. манаграфія «Дом урада БССР» (Мінск, 1975), ілюстраваны каталог «Праекты мемарыяльных памятных знакаў» (Мінск, 1981) — у аўтарскім калектыве.
УзанагродыПравіць
Узнагароджаны дыпломам I ступені Саюза мастакоў СССР (1983) за ўдзел у стварэнні «Гісторыі мастацтва народаў СССР».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Самбук Станислав Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)