Сяргей Аляксандравіч Ясенін
Сярге́й Алякса́ндравіч Ясе́нін (21 верасня (3 кастрычніка) 1895, сяло Канстанцінава, Разанская губерня — 28 снежня 1925, Ленінград) — рускі паэт, адзін з самых папулярных і вядомых рускіх паэтаў XX стагоддзя.
Сяргей Аляксандравіч Ясенін | |
---|---|
руск.: Сергей Александрович Есенин | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 верасня (3 кастрычніка) 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 снежня 1925[2][4][…] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna Romanovna Izrjadnova[d], Зінаіда Мікалаеўна Райх[d], Айседора Дункан і Соф'я Андрэеўна Ясеніна-Талстая[d] |
Дзеці | Таццяна Сяргееўна Ясеніна[d], Аляксандр Сяргеевіч Ясенін-Вольпін і Канстанцін Сяргеевіч Ясенін[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Гады творчасці | 1910 — 1925 |
Кірунак | New Peasant Poets[d] і imaginism[d] |
Жанр | лірыка і narrative poetry[d] |
Мова твораў | руская |
Подпіс | |
esenin.ru (руск.) | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў царкоўна-настаўніцкую школу ў Спас-Клепіках (1912). У 1912—15 працаваў канторшчыкам, карэктарам, вучыўся ў Народным універсітэце імя А. Шаняўскага ў Маскве, удзельнічаў у Сурыкаўскім літаратурна-музычным гуртку. Паводле афіцыйнай версіі скончыў жыццё самагубствам.
Быў жанаты з Айседорай Дункан.
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1914 (верш «Бяроза»). 3 першых зборнікаў «Радуніца» (1916), «Блакіт», «Ператварэнне», «Сельскі часаслоў» (усе 1918) выступіў як тонкі лірык, майстар глыбока псіхалагізаванага пейзажу, пясняр вясковай Русі, знаўца народнай мовы і народнай душы. У 1919—23 уваходзіў у групу імажыністаў. У кнізе «Масква кабацкая» (1924), паэмах «Кабыліныя караблі» (1920), «Чорны чалавек» (апубл. 1926) трагічнае светаадчуванне, душэўны неспакой. У паэмах «Балада пра дваццаць шэсць», кнізе «Русь Савецкая» (абедзве 1924) імкненне спасцігнуць паслярэвалюцыйную Расію. У паэме «Ганна Снегіна» (1925) рамантычнае каханне на фоне рэвалюцыйных падзей у роднай вёсцы. Пачуццём душэўнага прасвятлення, светлага кахання, шчырай любові да Радзімы прасякнуты цыкл вершаў «Персідскія матывы» (1925). Выразнымі рысамі паэзіі Сяргея Ясеніна з'яўляюцца персаніфікацыя прыродных з'яў, багатая палітра фарбаў з мноствам адценняў, надзвычайная меладычнасць.
Аўтар драматычных паэм «Пугачоў» (1922), «Краіна нягоднікаў» (1924—26), аповесці «Яр» (1916), апавяданняў «Каля Светлай Вады» (1916), «Бабыль і Дружок» (1917), нарыса пра ўражанні аб паездцы ў ЗША «Жалезны Міргарад» (1923), літаратурна-крытычных артыкулаў.
Бібліяграфія
правіць- Собр. соч. Т. 1—6. М, 1977—80.
Беларускія пераклады
правіць- Выбранае: Вершы і паэмы. Мн., 1976.
Зноскі
- ↑ Марченко А. М. Есенин Сергей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 9 : Евклид — Ибсен. — С. 99–100.
- ↑ а б Гайсарьян С. З. Есенин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ↑ Л. Э. Есенин // Литературная энциклопедия — Коммунистическая академия, Большая российская энциклопедия, Художественная литература, 1929. — Т. 4.
- ↑ Марченко А. М. Есенин Сергей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 9 : Евклид — Ибсен. — С. 99–100. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118638947 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.