Та́ас-Пуэ́бла (англ.: Taos Pueblo) — старажытнае пуэбла ў штаце Нью-Мексіка (ЗША). У 1992 г. уключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Уяўляе сабою шмат’ярусны будынак з саману, які ўмяшчае жытлы і сакральныя памяшканні індзейцаў-тыва. Агульная плошча — 19,01 га.

Таас-Пуэбла*
Taos Pueblo**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып культурны
Крытэрыі iv
Спасылка 492
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1992  (16 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Таас-Пуэбла было заснавана на мяжы XIII ст. і XIV ст. у даліне Рыа-Грандэ меркавана прадстаўнікамі старажытных пуэбла. З’яўлялася важным цэнтрам гандлю паміж тагачаснымі тубыльцамі і плямёнамі Вялікіх раўнін. У 1540 г., калі сюды трапіла іспанская экспедыцыя на чале з Франсіска Васкесам дэ Каранада, пуэбла ўжо належала тыва. У 1620 г. езуіты адчынілі ў Таасе сваю місію, але ў 1660 г. індзейцы забілі святара. У 1924 г. культуру жыхароў Таас-Пуэбла вывучаў Карл Густаў Юнг.

У нашы дні пуэбла з’яўляецца цэнтрам аднайменнай аўтаномнай індзейскай абшчыны накшталт рэзервацыі. Яе плошча складае 40,37 км².

Спасылкі правіць

  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 492
рус.англ.фр.