Табакерка (ад фр.: tabatière) — невялікая скрыначка, якая закрываецца вечкам. Выкарыстоўваецца для захоўвання нюхальнага тытуню. Можа быць з адным або з некалькімі аддзяленнямі для захоўвання тытуню розных сартоў.

Табакерка

Табакеркі вырабляюцца з металу, дрэва, фарфору, крышталю, бурштыну, слановай косці і іншых матэрыялаў.

Выпадак з гісторыі правіць

Цяжкая залатая табакерка стала адным з прадметаў, ужытых для забойства расійскага імператара Паўла Ⅰ[ru] у 1801 годзе. Гвардзейцы, якія ўдзельнічалі ў змове, нанеслі ўладару ўдар прадметам у скронь, а затым дадушылі шалікам. Больш за стагоддзе сапраўдныя абставіны смерці імператара хаваліся, а афіцыйнай версіяй быў «апаплексічны ўдар» (інсульт). Ад гэтага гістарычнага эпізоду ў выніку з'явіўся іранічны выраз «апаплексічны ўдар табакеркай у скронь».

Табакерка ў мастацтве правіць

 
Чалавек з табакеркай

У літаратуры правіць

  • аповяд У. Ф. Адоеўскага «Гарадок у табакерцы»
  • кніга Джона Кара «Табакерка імператара»
  • аповесць Андрэ Нортан «Табакерка майстра цацак»
  • зборнік апавяданняў Курта Ванегута "Табакерка з «Багомба»"

У музыцы правіць

  • Фартэпіянная п'еса А. К. Лядава «Музычная табакерка»;
  • Фартэпіянная п'еса Т. П. Нікалаевай «Музычная табакерка»;

Гл. таксама правіць

  • Кісет
  • Партабак
  • Х'юмідор
  • Французскія «табакеркавыя» вінтоўкі — зброя з засаўкай ў выглядзе табакеркі
  • Тытуневая бутэлечка — флакончык для нюхальнага тытуню
  • Забойства Паўла I

Спасылкі правіць

  • Табакерка // Тлумачальны слоўнік рускай мовы Ушакова
  • Табакерка // Тлумачальна-тлумачальны слоўнік