Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства

Тавары́ства ахво́тнікаў белару́скага наро́днага штука́рства існавала ў Петраградзе ў 1918 годзе пры падтрымцы Беларускага нацыянальнага камісарыята.

Члены-заснавальнікі — Ч. Родзевіч (ініцыятар стварэння), З. Жылуновіч (Ц. Гартны), І. В. Лагун, Б. Тарашкевіч, Г. Багдановіч. Таварыства мела на мэце садзейнічаць развіццю беларускай літаратуры, тэатра, вуснай народнай творчасці, архітэктуры, музыкі, клапаціцца пра помнікі мастацтва. Мела аддзяленне ў Пецяргофскім раёне Петраграда. Пры таварыстве існаваў драматычны гурток. У памяшканні тэатра драмы і камедыі 20 красавіка 1918 года таварыства наладзіла беларускую вечарынку, на якой прысутнічала каля 300 чалавек. Калекцыя запісаў беларускіх народных песень з архіва таварыства ў 1922 годзе перададзена Беларускай драматычнай студыі ў Маскве.

Літаратура

правіць
  • Мастацтва Савецкай Беларусі: зборнік дакументаў і матэрыялаў у 2-х т. / Галоўн. арх. упр. пры Савеце Міністраў БССР, Ін-т гісторыі партыі пры ЦК КПБ, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, Цэнтр. дзярж. архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі і сац. будаўніцтва БССР ; [рэд. калегія: В. К. Бандарчык (адказны рэд.) і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1976—1986. — Т. 1 : 1917―1941 гг. / [складальнікі: А. Я. Атрошчанка і інш.] — 1976—397, [2] с. : табл.
  • Скалабан В. У. Тавары́ства ахво́тнікаў белару́скага наро́днага штука́рства ў Петраградзе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 371. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).