Таву́шская вобласць (арм.: Տավուշի մարզ) — вобласць на паўночным усходзе Арменіі. Мяжуе з Ларыйскай вобласцю на захадзе, Катайкскай вобласцю на паўднёвым захадзе, Гехаркунікскай вобласцю на поўдні, з Азербайджанам на ўсходзе і Грузіяй на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Іджэван, іншыя гарады — Дыліжан, Берд, Наемберан.

Тавушская вобласць
арм.: Տավուշի մարզ
Краіна  Арменія
Статус Вобласць
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Іджэван
Найбуйнейшыя гарады Дыліжан, Берд, Наемберан
Дата ўтварэння 7 лістапада 1995 г.
Марзпет Айк Чабанян
Насельніцтва (2011)
128 609[1] (10-е месца)
Шчыльнасць 47,56 чал./км²
Плошча 2 704[2]
Тавушская вобласць на карце
Код ISO 3166-2 AM-TV
Індэкс FIPS AM09
Паштовыя індэксы 3901–4216
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Тавушская вобласць знаходзіцца на паўночным усходзе Рэспублікі Арменія. Тут знаходзяцца больш 50 % лясных рэсурсаў Арменіі.

Гісторыя правіць

Сучасная Тавушская вобласць была ўтворана законам пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Арменія ад 7 лістапада 1995 года, у выніку аб'яднання Іджэванскага, Наемберанскага і Тавушскага раёнаў Арменіі[3].

Насельніцтва правіць

Археалагічнымі даследаваннямі даказана, што Тавушская вобласць заселена яшчэ з каменнага веку. Паводле раскопаў, праведзеных у ваколіцах Іджэвана і знойдзеным пахаванням, ён заселены яшчэ ў II—I тысячагоддзях да н.э. Насельніцтва моцна пацярпела ў часы татара-мангольскіх нашэсцяў. Дзясяткі тысяч людзей былі забіты і ўзяты ў палон, былі спустошаны цэлыя раёны. Прыток насельніцтва зафіксаваны ў пачатку XVIII стагоддзя, калі з некаторых гавараў Арцаха значная колькасць армянаў перасяліўся ў Тавуш[4].

Насельніцтва Іджэвана і навакольных сёл гаворыць на іджэванскім дыялекце армянскай мовы, родным арцахскаму дыялекту. Гэты дыялект характарызуецца перастановай націску з апошняга склада на перадапошні.

Нацыянальны склад правіць

Нацыянальнасць Перапіс 2001 года[5] Доля насельніцтва
адм.-тэр. адзінкі
Перапіс 2011 года[6] Доля насельніцтва
адм.-тэр. адзінкі
Усё насельніцтва 134 376 100 % 128 609 100 %
Армяне 133 587 99,41 % 128 001 99,53 %
Рускія 531 0,40 % 423 0,33 %
Грэкі 49 0,04 % 41 0,03 %
Курды 59 0,04 % 35 0,03 %
Іншыя 150 0,11 % 109 0,08 %

Этымалогія правіць

Вялікая частка Тавушскай вобласці ўваходзіла ў Гугаркскі і Утыкскі ашхары Вялікай Арменіі. Ва Утык уваходзіла паўднёва-ўсходняя частка вобласці, якая супадала з Тавушскім (Туз Кстак) гаварам Утыка, адкуль і пайшла цяперашняя назва[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць