Тадэвуш Іваноўскі

Тадэвуш Леанардавіч Іваноўскі, Тадас Іванаўскас (літ.: Tadas Ivanauskas; 16 снежня 1882, фальв. Лябёдка Лідскага павета (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) — 1 красавіка 1970) — літоўскі навуковец-біёлаг.

Тадэвуш Іваноўскі
літ.: Tadas Ivanauskas
польск.: Tadeusz Iwanowski
Дата нараджэння 16 снежня 1882(1882-12-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 чэрвеня 1970(1970-06-01)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Леанард Іваноўскі
Маці Ядвіга з Райхеляў[d]
Дзеці George Iwanowski[d]
Род дзейнасці заолаг, арнітолаг, выкладчык універсітэта, біёлаг
Навуковая сфера заалогія
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава Іваноўскага.

Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1903), вывучаў прыродазнаўства ў Пецярбургскім універсітэце (1903—1905) і Сарбоне (1905—1909).

У 1910 — 1918 гг. жыў у Санкт-Пецярбургу, займаўся навукай, працаваў у Міністэрстве земляробства Расійскай імперыі. 3 1919 г. пераехаў у Коўна, працаваў у дэпартаменце земляробства, быў адным з арганізатараў Ковенскага ўніверсітэта і прафесарам аддзялення матэматычна-прыродазнаўчых навук. Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. У 1940 — 1941 гг. — кіраўнік кафедры заалогіі Універсітэта Стэфана Баторыя, член АН Літоўскай ССР. Пасля вайны — прафесар Ковенскага і Віленскага ўніверсітэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытута біялогіі Акадэміі навук.

У 1946 г. атрымаў медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» за адукацыю літоўскай моладзі[3].

Быў выдатным арнітолагам, аўтарам шматлікіх навуковых прац. Заснавальнік заапарка ў Каўнасе.

Меў трох жонак: Марыю Вольскую (1884–?), Ганарату Паскаўскайце (1891–1949) і Марыю Наткевіч (1905–1996).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1032687401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1032687401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  3. Туронак, Ю. За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Юры Туронак. — Мн.: Медысонт, 2010. — 274, [1] с., [1] л. партр. — С. 65 — 66. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»). — ISBN 978-985-6963-02-8.

Літаратура

правіць