Тадэвуш Бужынскі

(пам. 1773) ваявода менскі

Тадэвуш Бужынскі (каля 17301773, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыпламат. Кашталян смаленскі (1763—1770), ваявода менскі (1770—1773). У 1769—1771 пасол Рэчы Паспалітай y Галандыі і Англіі.

Тадэвуш Бужынскі
польск.: Tadeusz Burzyński
Герб «Трыўдар»
Герб «Трыўдар»
Сцяг32-і Кашталян смаленскі
1763 — 1770
Папярэднік Станіслаў Антоні Бужынскі
Пераемнік Андрэй Зянковіч
Сцяг27-ы Ваявода менскі
1770 — 1773
Папярэднік Юзаф Ежы Гільзен
Пераемнік Юзаф Мікалай Радзівіл
Нараджэнне каля 1730
Смерць 1773(1773)
Род Бужынскія
Бацька Станіслаў Антоні Бужынскі
Маці Марыяна з Копцяў[d]
Жонка Юзэфа Броэль-Плятэр
Дзеці Казіміра з Бужынскіх[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Узнагароды
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Бужынскіх герба «Трыўдар», які асеў у Браслаўскім павеце. Сын кашталяна смаленскага і інстыгатара вялікага літоўскага Станіслава Антонія Бужынскага (17011775).

Вучыўся ў Варшаўскім езуіцкім калегіуме. У 1760 годзе Тадэвуш Бужынскі быў выбраны паслом на сойм, потым атрымаў Краснасельскае староства і чын ротмістра літоўскай арміі. У 1763 годзе быў прызначаны кашталянам смаленскім, а ў 1770 годзе атрымаў пасаду ваяводы менскага. У 1764—1766 гадах быў членам Камісіі скарбовай ВКЛ, y 1766 маршалак Трыбунала ВКЛ.

Быў прыхільнікам Чартарыйскіх. У 1764 годзе стаў членам канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. 23 кастрычніка 1767 года ўвайшоў у склад соймавай дэлегацыі, вымушанай пад ціскам расійскага пасланца Мікалая Васільевіча Рэпніна пацвердзіць ранейшы лад Рэчы Паспалітай.

У 17691773 гадах — пасол Рэчы Паспалітай у Лондане. Пасольству ўвесь час бракавала грошай, з дапамогай якіх можна было б наняць памочнікаў і сакратароў, што зрабіла дыпламатычную місію больш эфектыўнай. Увосень 1770 года ў сувязі з пагаршэннем здароўя папрасіў польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага пакінуць Лондан. Атрымаўшы дазвол, 18 снежня 1770 года выехаў у Брусель, а адтуль у Італію.

Калі Тадэвуш Бужынскі сканаў у 1773 годзе ў Фларэнцыі, пасольскую місію ў Лондане ўзяў на сябе яго намеснік і павераны ў справах Францішак Букаты, які вывучыў англійскую мову.

У 1750 годзе ажаніўся з Юзэфай Броэль-Плятэр (пам. каля 1778). У 1765 выдаў падрыхтаваныя бацькам важнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай.

Кавалер расійскага ордэна Святога Аляксандра Неўскага (1764), а таксама ордэнаў Святога Станіслава (1765) і Белага арла (1769).

Зноскі

Літаратура правіць