Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч
Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч (нар. 1 студзеня 1956, в. Мікольцы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі суддзя. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук.
Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | суддзя |
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1981 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1982 года працаваў суддзёй суда Лепельскага раёна і горада Лепеля, суда горада Оршы, Віцебскага абласнога суда, з 1987 года — старшынёй суда Акцябрскага раёна горада Віцебска, суддзёй Віцебскага абласнога суда. У 1995 годзе назначаны старшынёй Віцебскага абласнога суда.
З чэрвеня 2009 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 2017 года з’яўляецца намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета суддзяў.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш як 40 навуковых публікацый у галіне канстытуцыйнага і грамадзянскага права, грамадзянскага працэсу і судаўладкавання.
Узнагароды
правіцьМае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2002)[3].