Тадэвуш Кручкоўскі

Тадэвуш Кручкоўскі (польск.: Tadeusz Kruczkowski; нар. 5 студзеня 1961, Яскалды каля Вялікай Бераставіцы) — польскі гісторык і грамадскі дзеяч на Беларусі, старшыня Саюза палякаў на Беларусі ў 2000—2005 гадах, выкладчык Гродзенскага ўніверсітэта.

Тадэвуш Кручкоўскі
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 5 студзеня 1961(1961-01-05) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Ваўкавыску (1976—1980), навучаўся на гістарычным факультэце Гродзенскага ўніверсітэта (1983—1988). Пасля яго заканчэння некалькі месяцаў выкладаў гісторыю ва ўніверсітэце, пасля чаго паступіў у аспірантуру Інстытута славяназнаўства і балканістыкі Расійскай Акадэміі Навук. У 1993 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Польскае пытанне ў расійскай гістарыяграфіі II паловы XIX стагоддзя». Вярнуўшыся на Беларусь працаваў на кафедры усеагульнай гісторыі Гродзенскага ўніверсітэта.

З пачатку 1990-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у адраджэнні польскасці на Беларусі. У 1997—2000 гадах быў старшыней гродзенскага аддзялення Польскага навуковага таварыства. Адначасова выконваў абавязкі кіраўніка гродзенскага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі.

На V Надзвычайным з’ездзе СПБ у лістападзе 2000 года быў абраны старшынёй арганізацыі, змяніўшы Тадэвуша Гавіна. Хутка пасля свайго абрання кіраўніком СПБ заявіў, што гэта арганізацыя не будзе падтрымліваць ніякіх палітычных плыняў і будзе абараняць выключна інтарэсы палякаў на Беларусі. Як сцвярджаюць праціўнікі Кручкоўскага, пасля гэтай заявы СПБ прыпыніў усе кантакты з беларускімі НДА і апазіцыйнымі партыямі. Тым не менш, лаяльнасць у адносінах да ўлады не вырашыла праблем СПБ — у прыватнасці так і не была адкрыта польская школа ў Навагрудку.

У 2005 годзе Тадэвуш Кручкоўскі прайграў у выбарах на пасаду старшыні СПБ. Паводле некаторых ацэнак, прычынай паражэння была няўдалая палітыка Кручкоўскага ў адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама сексуальны скандал, да якога нібыта меў дачыненне тагачасны старшыня. Прайграўшы выбары, Кручкоўскі не адмовіўся ад барацьбы за ўладу ў СПБ. У ліпені 2005 года пры падтрымцы міліцыі і АМАП уварваўся ў сядзібу арганізацыі ў Гродне, пры гэтым тагачаснае законнае кіраўніцтва СПБ на чале з Анжалікай Борыс было выдалена з будынка. Ён абвінавачваецца і ў тым, што зняўся ў антыпольскім фільме, паказаным па беларускім тэлебачанні хутка пасля сакавіцкага з’езда СПБ; а таксама прыняў актыўны ўдзел у надзвычайным арганізаваным з дапамогай улады з’ездзе ў Ваўкавыску, на якім старшынёй быў абраны Іосіф Лучнік. За накіраваную супраць інтарэсаў Польшчы дзейнасць у 2005 годзе Тадэвушу Кручкоўскаму забаронена наведваць гэту краіну на працягу 15 гадоў (згодна з іншымі крыніцамі — пажыццёва). Сам Т. Кручкоўскі ацаніў гэту забарону так: «A zakaz wjazdu do Polski dla szeregu działaczy ZPB… czy nie jest to celowym niszczeniem polskości dla dobra narodowców białoruskich, z którymi Gawin i Borys mają szczególnie dobre kontakty»[1].

Бібліяграфія правіць

  • Kruczkowski Tadeusz, «Polacy na Białorusi na tle historii i współczesności», Słonim, 2003

Заўвагі правіць

  1. http://www.polacy.by/content/view/208/27/(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць