Тадэ́вуш Кутшэ́ба (польск.: Tadeusz Kutrzeba; 15 красавіка 1886, Кракаў — 8 студзеня 1947, Лондан) — капітан генеральнага штаба імператарскай і каралеўскай арміі Аўстра-Венгрыі, генерал дывізіі Войска Польскага Другой Рэспублікі, камандуючы арміяй «Познань» у абарончай вайне 1939 года.

Тадэвуш Кутшэба
Tadeusz Kutrzeba
Дата нараджэння 15 красавіка 1886(1886-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1947(1947-01-08) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Аўстра-Венгрыя >  Польшча
Званне
Камандаваў Армія «Познань»
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Савецка-польская вайна
Вераснёвая кампанія
Узнагароды і званні
Камандор ордэна «За вайсковую доблесць» Кавалер ордэна «За вайсковую доблесць» Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 4-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 4-й ступені
Тройчы ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Тройчы ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Залаты крыж Заслугі
Залаты крыж Заслугі
Камандор ордэна Кароны
Камандор ордэна Кароны
Крыж Свабоды 1 класа 2 ступені
Крыж Свабоды 1 класа 2 ступені
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 2 класа (Эстонія)
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 2 класа (Эстонія)
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Ваеннага ордэна Лачплэсіса
Кавалер Ваеннага ордэна Лачплэсіса
Ордэн Зоркі Румыніі
Ордэн Зоркі Румыніі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 красавіка 1886 года ў сям'і Людвікі (Ludwiki) і капітана аўстра-венгерскай арміі Томаша Кутшэбы (Tomasza Kutrzeby). Паступіў на інжынерны факультэт Тэрэзіянскай ваеннай акадэміі, якую з адзнакай скончыў у 1906 годзе. Дзякуючы гэтаму, у 1906-1910 гадах служыў у 9-м Інжынерным батальёне роднага горада Кракава. З 1910 года па 1913 год вучыўся ў Акадэміі Генеральнага штаба ў Вене. У 1911 годзе ўзведзены ў паручнікі. У 1913—1914 гадах служыў і працаваў над праектаваннем умацаванняў на граніцы з Чарнагорыяй у Сараеве, дзе стаў сведкай забойства эрцгерцага Фердынанда.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны атрымаў званне капітана інжынерных войскаў. З 15 сакавіка 1915 года, у складзе аўстра-венгерскай арміі, служыў на ўсходнім фронце афіцэрам сувязі. У чэрвені 1915 года быў адпраўлены на Італьянскі фронт, дзе апрача іншага, інспектаваў умацаванні ў Ціролі. З сакавіка 1918 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба аўстрыйскай базы ў Брэіле на Дунаі.

Пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі і адраджэння польскай дзяржаўнасці, 29 лістапада 1918 года ўступіў у Войска Польскае, начальнік 1-га, затым 3-га аддзела Генштаба. З кастрычніка 1919 года начальнік штаба 1-й пяхотнай дывізіі легіянераў. У снежні 1919 года атрымаў званне маёра. У час Савецка-польскай вайны, з красавіка 1920 года начальнік штаба 3-й арміі, з чэрвеня 1920 года — Паўночна-Усходняга, а затым Цэнтральнага фронту. У 1920—1921 гадах начальнік штаба 2-й арміі. З мая 1921 начальнік 3-га аддзела бюро Вышэйшага ваеннага савета. У маі 1922 года быў павышаны ў званні да палкоўніка. З 23 снежня 1924 года намеснік начальніка Генштаба. Пасля прыходу да ўлады Пілсудскага, у снежні 1926 года, быў прызначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба. 16 сакавіка 1927 года прэзідэнт Польшчы Ігнацій Масціцкі, па просьбе міністра ваенных спраў Юзафа Пілсудскага, высунуў яго ў брыгадныя генералы. З лістапада 1928 года камендант Вышэйшай ваеннай школы ў Варшаве. У студзені 1938 года падрыхтаваў «Праект стратэгічнага плана на выпадак вайны з Германіяй», які быў высока ацэнены маршалам Эдвардам Рыдз-Сміглы. 23 сакавіка 1939 года прызначаны інспектарам арміі «Познань».

У час Польскай кампаніі ў верасні 1939 года камандаваў арміяй «Познань» (4 пяхотныя дывізіі, 1 кавалерыйская брыгада). Армія займала пазіцыі ў Вяліка Польшчы на лініі Франкфурт-на-Одэры — Познань. 8 — 9 верасня контрударам спыніў на Бзуры наступ 10-й германскай арміі. 9 верасня яму былі таксама падпарадкаваны рэшткі арміі «Памор'е», якая панесла найцяжкае паражэнне ад германскіх войскаў. Ужо ў час баёў у верасні 1939 года прызначаны намеснікам камандуючага арміяй «Варшава», у яго абавязкі ўваходзіла арганізацыя абароны сталіцы. Абараняў пазіцыі да апошняй магчымасці, вычарпаўшы якую капітуляваў.

Да канца вайны знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных. У маі 1945 года быў вызвалены англа-амерыканскімі войскамі і эміграваў у Вялікабрытанію. У Лондане ўзначальваў гістарычную камісію «вераснёвай кампаніі».

8 студзеня 1947 года памёр ад раку ў лонданскай бальніцы. Быў пахаваны з вайсковымі ўшанаваннямі на могілкі Бруквуд. Пасмяротна ганараваны ордэнам вайсковай доблесці III класа.

У 1957 годзе, у адпаведнасці з яго воляй, яго прах быў перапахаваны ў Польшчы, на Алеі Пашаны могілак Вайсковыя Павонзкі ў Варшаве.

Аўтар ваенна-гістарычных прац.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Залесский К. А. Кто был кто во Второй мировой войне. Союзники СССР ID 1824322 Издательство: АСТ, Астрель, ВЗОИ ISBN 5-17-025106-8, 5-271-09368-9, 5-9602-0484-3; 2004.
  • Tadeusz Kryska-Karski i Stanisław Żurakowski: Generałowie Polski Niepodległej, Editions Spotkania, Warszawa 1991, wyd. II uzup. i poprawione, s. 45.
  • Piotr Stawecki: Słownik biograficzny generałów Wojska Polskiego 1918—1939, Warszawa 1994, ISBN 83-11-08262-6, s. 187—188.
  • Marek Jabłonowski i Piotr Stawecki, Studium planu strategicznego Polski przeciw Niemcom Kutrzeby i Mossora, Instytut Wydawniczy Pax, Warszawa 1987, ISBN 83-211-0863-6.

Спасылкі правіць