Тадэвуш Паўлікоўскі
Тадэвуш ПАЎЛІКОЎСКІ (польск.: Tadeusz Pawlikowski; 9.11.1861, с. Мядыка Падкарпацкага ваяв., Польшча — 28.9.1915) — польскі рэжысёр і тэатральны дзеяч; рэфарматар польскай сцэны.
Тадэвуш Паўлікоўскі | |
---|---|
польск.: Tadeusz Pawlikowski | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 лістапада 1861 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1915 (53 гады) |
Месца смерці | Кракаў |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Польшча |
Бацька | Mieczysław Gwalbert Pawlikowski[d] |
Маці | Helena Pawlikowska[d] |
Жонка | Idalia Pawlikowska[d][1] |
Дзеці | Alfred Woycicki[d] |
Прафесія | |
![]() |
Музычную адукацыю атрымаў у Вене, Лейпцыгу, Веймары, тэатральную — у Веймары і Майнінгене (у Л. Кронека). У 1882-93, 1908-12 выступаў як тэатральны і музычны крытык у прэсе Кракава і Львова. У 1898-99 і 1913-15 дырэктар і рэжысёр Кракаўскага, у 1900-06 Львоўскага гарадскіх тэатраў. Ставіў п'есы М. Метэрлінка, Г. Ібсена, Г. Гаўптмана, М. Горкага, А. Чэхава, А. Стрындберга і інш. Прапагандаваў сучасныя яму формы інсцэнізацыі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Pajączkowski F. Teatr lwowski pod dyrekcją Tadeusza Pawlikowskiego 1900-1906. Wydawnictwo Literackie, Kraków, 1961
- Grzymała-Siedlecki A. Tadeusz Pawlikowski i jego krakowscy aktorzy. Kraków, 1971.