Тадэвуш Тамашэўскі

Тадэвуш Тамашэўскі (польск.: Tadeusz Tomaszewski; 26 лістапада 188110 жніўня 1950) — польскі палітык, юрыст, кіраўнік ўрада Польшчы ў выгнанні.

Тадэвуш Тамашэўскі
польск.: Tadeusz Tomaszewski
Нараджэнне 26 лістапада 1881(1881-11-26)
Смерць 10 жніўня 1950(1950-08-10) (68 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вывучаў права ў Варшаўскім і Маскоўскім універсітэтах. З 1901 года — сябар Польскай сацыялістычнай партыі. Неаднаразова арыштоўваўся расійскімі ўладамі, што, аднак, не перашкаджала яму займацца адвакацкай дзейнасцю ў Варшаве. Падчас Першай сусветнай вайны быў сябрам патрыятычных арганізацый, якія імкнуліся дамагчыся незалежнасці Польшчы, што ім ў рэшце і ўдалося ў 1918 годзе. Удзельнічаў у распрацоўцы Канстытуцыі Польшчы 1921 года. У верасні 1939 года выехаў у Румынію, пазней у Францыю і Вялікабрытанію. Удзельнічаў у працы ўрада Польшчы ў эміграцыі. У 1949 годзе змяніў Тадэвуша Камароўскага на пасадзе кіраўніка ўрада Польшчы ў выгнанні, але займаў гэтую пасаду крыху больш за год. Ён быў вымушаны сысці ў адстаўку з-за праблем са здароўем і раптоўна памёр праз два тыдні пасля адстаўкі.

Зноскі