Тайбэ́й[4] — сталіца Тайваня (уладамі Тайваня афіцыйна завецца «месцам часовага знаходжання ўрада Рэспублікі Кітай на час камуністычнага мяцяжу»). З пункта гледжання кіраўніцтва КНР Тайбэй — сталіца правінцыі Тайвань у складзе КНР. Насельніцтва 2 630 191 чал. (чэрвень 2008).

Тайбэй
кіт.: 台北市
тайв.: Tâi-pak-tshī
тайв.: 臺北市
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1709
Плошча
  • 271,7997 км²
Вышыня цэнтра
10 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 2 603 150 чал. (2020)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
02
Паштовыя індэксы
100
Афіцыйны сайт
Тайбэй на карце Тайваня
Тайбэй (Тайвань)
Тайбэй
Тайбэй (Тайвань)
Тайбэй

Гісторыя правіць

У пачатку XVII стагоддзя на тэрыторыі сучаснага Тайбэя існавалі 3 паселішчы, якія ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ператварыліся ў гандлёвы цэнтр. 3 1875 года горад. Пасля ўтварэння асобнай правінцыі Тайвань — рэзідэнцыя губернатара, з 1891 года — сталіца правінцыі. У час японскага каланіяльнага панавання (1895—1945) перайменаваны у Тайхоку, тут знаходзілася рэзідэнцыя японскага губернатара. Пасля аднаўлення кітайскага суверэнітэту над Тайванем (1945) — цэнтр яго правінцыі. 3 1949 года ў Тайбэі размясціўся ўрад Кітайскай Рэспублікі (пасля паражэння ў грамадзянскай вайне з кітайскімі камуністамі ў мацерыковым Кітаі), у 1958 года афіцыйна абвешчаны месцам яго знаходжання. У 1967 годзе вылучаны ў асобны адміністрацыйны раён пад кіраваннем цэнтральнага ўрада.

Геаграфія правіць

Тайбэй размешчаны ў паўночнай частцы вострава Тайвань і акружаны аднайменным раёнам. Горад знаходзіцца ў горнай мясцовасці, і з трох бакоў — з паўночнай, паўднёвай і ўсходняй — яго атачаюць горы.

Экакоміка правіць

Тайбэй — найважнейшы транспартны цэнтр Тайваня, дзе сходзяцца асноўныя чыгункі, кіроўныя на паўднёвы ўсход, у бок порта Дзілун, і на поўдзень, у бок горада Гаасюн, а таксама новая лінія хуткаснай чыгункі Тайбэй — Гаасюн, уведзеная ў эксплуатацыю ў студзені 2007 года. У 2003 годзе ў Тайбэі быў пабудаваны адзін з самых высокіх небаскробаў свету — Тайбэй 101.

Горад абслугоўваюць 2 аэрапорты — міжнародны Тааюань, размешчаны ў раёне Тааюань, і ўнутраных ліній Сунгшан, а таксама марскі порт Дзілун на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы вострава.

Горад Тайбэй — найважнейшы адукацыйны і ўніверсітэцкі цэнтр Тайваня. Сярод вучэбных устаноў найболей вядомы Тайванскі дзяржаўны ўніверсітэт. Тайбэй — таксама найбуйнейшы цэнтр сродкаў масавай інфармацыі Тайваня.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць