Тайванскі праліў

Тайванскі праліў (кіт.: 臺灣海峽), раней зваўся Фармозскі праліў — праліў паміж усходнім берагам мацерыка Азіі і востравам Тайвань.

Тайванскі праліў?
кіт.: 臺灣海峽
кіт.: 台湾海峡
тайв.: 烏水溝
Размяшчэнне
24°48′40″ пн. ш. 119°55′42″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Тайванскі праліў

Асноўныя порты, размешчаныя ў праліве: Гаасюн, Фучжоу і Сямынь.

Геаграфія правіць

Тайванскі праліў злучае Паўднёва-Кітайскае і Усходне-Кітайскае моры. Даўжыня праліва складае каля 400 км, шырыня — 130—380 км. Найменшая глыбіня на фарватары — 60 м, максімальная — да 1773 м. У зімовы перыяд цячэнне ў праліве (хуткасць каля 1 км/г) накіравана на поўдзень-захад, улетку — на паўночны ўсход. Моцна выяўлены прыліўныя эфекты — у паўночнай частцы да 7,5 м. Хуткасць прыліўных цячэнняў даходзіць да 6,5 км/г.

Мацерыковы бераг праліва зрэзаны залівамі са мноствам астравоў, з тайванскага боку бераг роўны. У паўднёвай частцы праліва размешчаны архіпелаг Пэнху.

Тунэль правіць

 
Бухта Сямыні.

Кітайскі ўрад распрацаваў план будаўніцтва транспартнага тунэля пад пралівам, які злучыць гарады Фучжоу і Тайбэй. У залежнасці ад месца будаўніцтва тунэля, яго даўжыня складзе ад 127 да 207 км, прычым незалежна ад канчатковага варыянту, гэта будзе самы доўгі падводны чыгуначны тунэль у свеце[1][2].

Цікавыя факты правіць

  • У 2007 годзе была прадпрынятая спроба пераплысці Тайванскі праліў[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць